Грамадства55

Бацькоў і брата чэмпіёна свету па самба Сцяпана Папова звальняюць з працы

У пачатку кастрычніка бацькі і брат вядомага беларускага самбіста Сцяпана Папова былі затрыманыя і асуджаныя на 10 сутак. Сёння стала вядома, што іх звальняюць з Віцебскай абласной СДЮШАР прафсаюзаў «Волат», дзе яны працавалі трэнерамі па дзюдо і самба, піша «Люстэрка».

Сцяпан Папоў. Фота з фэйсбука

— Усе трэнеры па дзюдо і самба звольненыя. З 18 кастрычніка. Бо не выходзілі на працу 10 сутак, знаходзячыся ў ізалятары Лепеля за падпіску ў фэйсбуку на інфармацыйныя рэсурсы, якія з 2021 года прызнаныя экстрэмісцкімі. Артыкул 19.11 частка 2 (распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі) Адміністрацыйнага кодэкса, — сказана ў паведамленні школы.

«Люстэрка» звязалася са Сцяпанам Паповым, які знаходзіцца ў Польшчы, каб ён пракаментаваў звальненне родных:

— Адэкватнасць у Беларусі сёння адсутнічае. Дзе тут адэкватнасць: пасадзіць пенсіянераў (бацьку 65 гадоў, а маме 64) на дзесяць дзён у камеры без матрацаў за тое, што яны падпісаныя на нейкія каналы, якія нават не глядзяць, або пакараць іх за пазіцыю сына? Атрымліваецца, адным росчыркам пяра ўтоптваюць у бруд шматгадовыя дасягненні людзей, прыдумаўшы ідыёцкія законы.

Папоў — чэмпіён свету і двухразовы чэмпіён Еўропы, уладальнік Кубка свету, пераможца Еўрапейскіх гульняў. Ініцыяваў стварэнне ліста свабодных спартсменаў.

Каментары5

  • Paliašuk
    17.10.2023
    Ёсік, налівае, разам сядае, з сынам выпівае і прыгаворвае: "так ім і нада, старым дурням. чаго іх не устраівает? Пенсіі Грыгор'евіч воврэмя платіт".
    Мяркую, што большасці бацькоў усё роўна, як іхнія сыны ў форме сябе паводзяць на працы. Галоўнае, што за гэтую "працу" даюць ільготныя кватэры, плоцяць заробак. Пенсія ў самых малая, але сын дапаможа, калі што. Абы сабе добра. Як гэта ні жахліва, на жаль.
  • Ганя
    17.10.2023
    Ёсік, у іх галовах не паўстаюць такія пытанні. Там няма чым думаць і разважаць, такія выканаюць любы загад, бо ў такіх няма ні сумлення, ні згрызотаў за зробленыя злачынствы.
  • Сатурн
    17.10.2023
    Спасает то, что хотя отец пенсионер, то есть, совсем без денег не останется, а вот брата в этом плане — жаль....А то, что дети без тренеров — да кого это волнует?

Цяпер чытаюць

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»

Усе навіны →
Усе навіны

Расія прыдумала, як завабіць на фронт злачынцаў з розных краін13

Апублікавалі праект новага касцёла ў Магілёве4

«Ці ў кожнай гісторыі пра Беларусь абавязкова павінна быць морда Лукашэнкі?»6

«Кілаграм па цане аўтамабіля». У Мінску знайшлі прадукт амаль за 40 тысяч рублёў4

Настаўніца на пенсіі расказвае ў тыктоку пра мясцовыя праблемы. Прапаганда адрэагавала — «кашмарыць вёску»7

У мінскіх крамах з’явіліся незвычайныя кітайскія міні-мандарыны2

Нікаля Сарказі вызвалены пад судовы нагляд2

«Ніводная краіна ў XXI стагоддзі не зможа дасягнуць сярэдняй працягласці жыцця ў 100 гадоў»1

У Брэсце прадаюць кватэру асуджанага палітвязня, які хадзіў на мноства судоў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць