Грамадства

Андрэй Паротнікаў замовіў сабе ў СІЗА КДБ падручнік іспанскай мовы

«Знаходзіцца ў звычайнай камеры, як і іншыя. На ўмовы не наракае», — кажа ягоны знаёмы.

Андрэй Паротнікаў. Скрыншот відэа АНТ

Палітолага Андрэя Паротнікава ўжо паўгода трымаюць у СІЗА КДБ. Яго затрымалі ў сакавіку 2023 у Расіі і пад аховай прывезлі ў Беларусь, нагадвае «Радыё Свабода».

Яму выстаўлена абвінавачанне ў здрадзе дзяржаве паводле артыкула 356 Крымінальнага кодэкса, па якім пагражае да 15 гадоў зняволення.

«Яго вінавацяць у здрадзе дзяржаве, але следства ідзе неяк вельмі дзіўна. Ведаю, што апошнія тры месяцы нічога не адбываецца, а справа яшчэ не завершаная. Сядзіць і чакае», — распавяла пра Андрэя Паротнікава крыніца, якая прасіла не называць яе імя ў мэтах бяспекі.

Яна паведаміла некаторыя звесткі пра ўмовы ўтрымання палітолага.

«Знаходзіцца ў звычайнай камеры, як і іншыя. На ўмовы не наракае. Шмат чытае. Замовіў падручнік іспанскай мовы. Значыць плануе пашырыць веды па замежных мовах», — кажа крыніца.

Паводле гэтай крыніцы, сувязь з Андрэем Паротнікавым удаецца падтрымліваць рэгулярна.

«Да яго даходзяць лісты. Яму носяць перадачы. Ад яго даходзяць звесткі, што пачуваецца нармальна».

Андрэй Паротнікаў — капітан міліцыі запасу. Пасля звальнення з МУС ён займаўся незалежнай аналітыкай на тэмы бяспекі і сілавых структур. Кіраваў аналітычным цэнтрам Belarus Security Blog. Яго арыштавалі 19 сакавіка 2023 года ў Расіі. Паводле тэлеканала АНТ, які ў жніўні паказаў адмысловы фільм пра «здраду дзяржаве» з боку Андрэя Паротнікава, затрыманне адбылося ў Смаленску. Паводле крыніцы, якая размаўляла з «Радыё Свабода», затрымалі палітолага ў Маскве.

Беларускія праваабаронцы прызналі Андрэя Паротнікава палітвязнем.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Дзве Беларусі. Абедзве едуць на аўтобусах МАЗ. Адзін народ — такі розны лёс»2

«Дзве Беларусі. Абедзве едуць на аўтобусах МАЗ. Адзін народ — такі розны лёс»

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі сёлета выдалі на вайну на 20% больш грошай, чым было запланавана5

З даведкамі замест пашпартоў выслалі за мяжу каля 20 вызваленых палітвязняў3

ДАІ папярэдзіла, што праз УНС кіроўцы ў Мінску два дні не будуць мець спакою4

Еўрасаюз ухваліў адмову ад расійскага газу. На чарзе — нафтавае эмбарга

Польшча падвяла вынікі першага месяца працы «Кузніцы» і «Баброўнікаў»2

У Мінску з'явіліся зоны 5G-сувязі1

У Радашковічах стварылі музей закатак

Мінскі планетарый закрыецца на рэканструкцыю. Паказалі, як ён будзе выглядаць1

Заўтра можа не быць доступу да беларускіх сайтаў для карыстальнікаў з-за мяжы14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзве Беларусі. Абедзве едуць на аўтобусах МАЗ. Адзін народ — такі розны лёс»2

«Дзве Беларусі. Абедзве едуць на аўтобусах МАЗ. Адзін народ — такі розны лёс»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць