Грамадства88

У Лепелі за сутэнёрства судзяць былога крымінальніка і алкаголіка, які ператварыў сваю аграсядзібу ў «Востраў цвярозасці»

Жанчын ён запрасіў для ўцех расіян, якія прыехалі ў камандзіроўку.

Ігар Печкуроў. Фота: instagram.com/ostrov.trezvosti/

У Лепельскім раённым судзе 19 і 20 кастрычніка ў закрытым рэжыме судзяць Ігара Печкурова — уладальніка аграсядзібы, дзе праходзяць рэабілітацыю залежныя ад наркотыкаў і алкаголю. 

У сакавіку гэтага года ён знік з сацыяльных сетак, а неўзабаве на канале сілавікоў з'явіўся ролік пра ягонае затрыманне. Паводле каментара прадстаўніка ўпраўлення МУС Віцебскага аблвыканкама, затрыманы з кастрычніка мінулага года на сваёй аграсядзібе выкарыстоўваў жанчын для заняткаў прастытуцыяй. Каштавалі сэксуальныя паслугі ад 50 да 100 рублёў з аднаго кліента. Дома ў сутэнёра было канфіскавана 2,6 тысячы даляраў і 10 тысяч расійскіх рублёў. Асобна падкрэсліваецца, што раней ён прыцягваўся да адказнасці за хуліганства і рабаўніцтва.

Тое, што супрацоўнікі АМАПа затрымалі менавіта Ігара Печкурова, пацвярджаюць і мясцовыя жыхары. Гэты чалавек добра вядомы ў раёне, бо ягоны прыклад міліцыянты часта згадвалі ў прафілактычных гутарках з мясцовымі аматарамі выпіць.

Быў Ігар Печкуроў і героем публікацый у мясцовай прэсе. Два гады таму газета «Лепельскі край» прадстаўляла чытачам Ігара Печкурова як чалавека, які здолеў завязаць са сваім мінулым, пакінуўшы ў ім некалькі судзімасцяў, алкагалізм і дзве разбураныя на гэтай глебе сям'і. Паводле публікацыі, да цвярозага ладу жыцця Печкуроў павяртаўся ў псіханеўралагічным шпіталі пад уплывам праваслаўных вернікаў, якія адведвалі пацыентаў і праводзілі рэлігійныя гутаркі.

Фота: instagram.com/ostrov.trezvosti/

У 2016 годзе былы алкаголік ператварыў сваю аграсядзібу «Рыбачок» у рэабілітацыйную ўстанову. Яна існавала дзякуючы спонсарскай падтрымцы з Расіі, аднак імёнаў мецэнатаў ані афіцыйныя крыніцы, ані сам Печкуроў ніколі не называлі. Але на старонках у Instagram і TikTok час ад часу згадваюцца візіты на «Востраў цвярозасці» кіраўнікоў расійскіх структур, якія займаюцца рэабілітацыяй людзей з залежнасцямі, іншых «сяброў з Расіі», якія «прыязджаюць адпачыць», а таксама праваслаўных святароў — у якасці пачэсных гасцей.

Што да «ўдзельнікаў праекта», як іх называе сам Печкуроў, то кагосьці з іх ён прывозіў на «Востраў цвярозасці» сам, а кагосьці дасылалі праваслаўныя валанцёры.

Фота: instagram.com/ostrov.trezvosti/

Рэабілітацыя, паводле відэаролікаў у сацыяльных сетках, палягала ў поўнай адмове ад спіртнога, купаннях у возеры ў любое надвор'е і працатэрапіі: «падапечныя» Печкурова ўпарадкавалі сядзібу, даглядалі кур і качак, рабілі дробны рамонт, лавілі рыбу, чысцілі яе, капцілі, а гаспадар прапаноўваў гатовы прадукт на продаж.

Тое, за што ўладальнік «Вострава цвярозасці» трапіў на лаву падсудных, выданне vitebsk.biz апісвае наступным чынам:

«У Лепельскі раён у працяглую камандзіроўку прыехала група грамадзянаў Расіі. Сярод іх былі адзінокія мужчыны, якія хацелі жаночай ласкі. Пра гэта даведаўся ўладальнік адной з мясцовых аграсядзіб. Ён убачыў у гэтай сітуацыі магчымасць зарабіць, прапануючы гасцям сэксуальныя паслугі мясцовых жыхарак. Усе яны мелі фінансавыя цяжкасці».

Абвінавачаны запрашаў жанчын працаваць кухаркамі або барменкамі, а потым ставіў перад фактам, што давядзецца аказваць сэксуальныя паслугі. Паводле матэрыялаў следства, прымусу не было: жанчыны пагаджаліся на гэта добраахвотна.

Печкурова вінавацяць паводле ч. 2 арт. 171 (арганізацыя і (або) выкарыстанне заняткаў прастытуцыяй ці стварэнне ўмоваў для заняткаў прастытуцыяй) і ч.2 арт. 171-2 (уцягванне ў заняткі прастытуцыяй або прымус да працягу заняткаў прастытуцыяй). Ягоную справу разбірае суддзя Дзмітрый Васюк. Падсуднаму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Каментары8

  • mikola
    20.10.2023
    Geta padstava !
  • даведка
    20.10.2023
    До чего за тридцать лет надо было довести страну Лукашенко, что, чтобы выжить в белорусской провинции, молодые девушки создают собственные порностудии, а зрелые женщины вынуждены заниматься проституцией.
  • даведка
    20.10.2023
    «Остров трезвости» превратили в «заповедник проституции».

Цяпер чытаюць

Што посцяць беларускія селебрыціс, якія апынуліся пад бомбамі і дронамі ў краінах Бліжняга Усходу

Што посцяць беларускія селебрыціс, якія апынуліся пад бомбамі і дронамі ў краінах Бліжняга Усходу

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту21

Навукоўцы ствараюць бактэрыі, здольныя з'ядаць ракавыя пухліны знутры

Трамп абвясціў, што пагадзіўся на пачатак перамоваў з Іранам4

Нетаньяху абвясціў аб эскалацыі аперацыі ў Іране, каб «сцерці тэрарыстычны рэжым з зямлі»6

«Жонка сышла — перайшоў на піражкі»: Пашынян пасля гучнага разрыву ўварваўся ў сацсеткі з вулічнай ежай12

Іран атакаваў французскую базу ў Абу-Дабі — адна з ракет упала за некалькі метраў ад круізнага лайнера з турыстамі3

Руку мінчанкі зацягнула ў цестараскатвалку: вызваляць жанчыну давялося з дапамогай бензарэза

Ніякага паломніцтва неанацыстаў: дом, дзе нарадзіўся Гітлер, ператвораць у паліцэйскі ўчастак і цэнтр правоў чалавека5

Паведамленне пра гібель былога прэзідэнта Ірана Махмуда Ахмадзінежада абвергнутае10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што посцяць беларускія селебрыціс, якія апынуліся пад бомбамі і дронамі ў краінах Бліжняга Усходу

Што посцяць беларускія селебрыціс, якія апынуліся пад бомбамі і дронамі ў краінах Бліжняга Усходу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць