Эканоміка11

ЗША забаранілі пастаўкі чыпаў у Беларусь і не толькі

Міністэрства гандлю Злучаных Штатаў аб'явіла аб новых абмежаваннях для шэрага графічных працэсараў Nvidia. Цяпер пад забаронаю нават гульнявы працэсар RTX 4090.

Nvidia chips чыпы Nvidia чипы Nvidia
Сервер Nvidia HGX H100. Фота: Marlena Sloss/Bloomberg via Getty Images

Nvidia сутыкнулася з сурʼёзнай праблемай з-за нядаўна ўведзеных ліцэнзійных абмежаванняў з боку міністэрства гандлю ЗША на некаторыя графічныя працэсары і паскаральнікі.

Як адзначаюць эксперты, у адрозненне ад папярэдніх абмежаванняў, арыентаваных на хуткасць злучэння на прыладзе, новыя правілы ліцэнзавання заснаваныя на парозе прадукцыйнасці.

Мінулагоднія абмежаванні забаранілі продаж Nvidia H100, які зʼяўляецца асноўным працэсарам для распрацоўшчыкаў штучнага інтэлекту ў ЗША, такіх як OpenAI. Каб адпавядаць экспартным правілам, Nvidia інвеставала ў распрацоўку індывідуальных прадуктаў на базе архітэктур Ampere і Hopper, створаных на аснове арыгінальных серый A100 і H100. Так былі створаныя злёгку запаволеныя версіі пад назвамі H800 і A800.

Аднак цяпер вытворцы сутыкнуліся з новым наборам правіл, якія забараняюць экспарт і гэтай прадукцыі.

Праблема пагаршаецца тым, што нават гульнявы графічны працэсар RTX 4090 падпадае пад дзеянне гэтых новых правіл, што пацверджана NVIDIA ў заяве, пададзенай у Камісію па каштоўных паперах і біржах (SEC).

Строга кажучы, гэта не забарона толькі для Кітая. З дакумента вынікае, што новыя абмежаванні ўжываюцца да «Кітая і краін групы D1, D4 і D5 (уключаючы, але не абмяжоўваючыся, Саудаўскую Аравію, Абʼяднаныя Арабскія Эміраты і Вʼетнам, але выключаючы Ізраіль)».

Да групы D5 адносяцца Беларусь і Расія, як краіны, дзе ёсць высокая рызыка парушэння правоў чалавека.

Новая пастанова практычна ўводзіць поўную забарону на экспарт любога графічнага працэсара Nvidia. Яна ахоплівае «інтэгральныя мікрасхемы, якія перавышаюць пэўныя парогавыя значэнні прадукцыйнасці (уключаючы, але не абмяжоўваючыся, A100, A800, H100, H800, L40, L40S, і RTX 4090). Пад дзеянне забароны таксама падпадае «любая сістэма, якая ўключае адну ці некалькі пакрытых інтэгральных схем (уключаючы, але не абмяжоўваючыся, сістэмы NVIDIA DGX і HGX)».

Па словах міністаркі гандлю ЗША Джыны Раймонда, адміністрацыя ЗША ўводзіць гэтыя правілы, каб кантраляваць доступ да высокапрадукцыйных вылічальных чыпаў, у першую чаргу з мэтай абмежаваць магчымасці Кітая ў развіцці сваіх тэхналогій, асабліва ў ваенных мэтах.

Гэтыя новыя правілы таксама закліканыя закрыць пэўныя шчыліны, якія засталіся пасля мінулай забароны і дазвалялі замежным кампаніям набываць такія чыпы і экспартаваць іх у краіны, на якія накладзена эмбарга.

Nvidia заявіла, што новыя абмежаванні могуць перашкодзіць яе здольнасці завяршыць распрацоўку новых прадуктаў у адпаведнасці з графікам, а таксама прымусяць перанесці пэўныя аперацыі з адной ці некалькіх краін, ахопленых забаронай.

Чытайце яшчэ:

Прыбыткі кампаніі Nvidia паказваюць, хто зможа атрымаць найвялікшую выгоду падчас буму генератыўнага ШІ

The New York Times: ЗША ўводзяць забарону на пастаўкі графічных чыпаў Nvidia і AMD у Расію і Кітай

Nvidia запланавала вытворчасць новых чыпаў, якія стануць канкурэнтам Intel

Каментары1

  • Аскольд
    21.10.2023
    Не быць дзяржаўнаму штучнаму інтэлекту, не быць.

Цяпер чытаюць

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў13

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін прапанаваў пабудаваць у Беларусі завод па вытворчасці беспілотнікаў3

Лукашэнка заклікаў не зважаць на псіхіку дзяцей тады, калі трэба праводзіць прапаганду22

Пад Лепелем адбылася страшная аварыя са смяротным вынікам

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі11

Кіроўцы былі цвярозыя. Што вядома пра аварыю аўтобуса пад Варшавай, у якой пацярпеў беларус

Азаронак так стараўся хутчэй расхваліць Лукашэнку, што спехам запосціў крамолу13

Трамп дапусціў, што можа перайсці на бок Украіны10

У беларускіх гарадах выстройваюцца гіганцкія чэргі на канцэрты расійскага артыста Лазарава19

«Раcтрушчэнне галавы». Сталі вядомыя прычыны смерці беларусаў, якія ваявалі за Расію8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў13

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць