Грамадства99

У Оршы пабудуюць грандыёзны вайскова-патрыятычны цэнтр для дзяцей і моладзі

Вайскова-патрыятычны цэнтр плануюць размясціць у канцы вуліцы Уладзіміра Леніна. Гэта адна з галоўных аршанскіх вуліц, якая вядзе з цэнтра ў бок Віцебска. На сайце Аршанскага райвыканкама абвешчана грамадскае абмеркаванне праекта.

Фота: orsha.vitebsk-region.gov.by

Практычна на гарадской ускраіне, на незабудаванай пустцы, мае размясціцца цэлы комплекс будынкаў на плошчы каля 3 га. Адначасова займацца ў цэнтры змогуць каля 100 навучэнцаў.

У вайскова-патрыятычным цэнтры, аналагаў якому няма ў Віцебскай вобласці, а магчыма, і ва ўсёй Беларусі, збіраюцца праводзіць «падрыхтоўчыя заняткі з дзецьмі і моладдзю Аршанскага раёна, а пры неабходнасці, з тэрытарыяльнымі войскамі раёна, супрацоўнікамі РУУС, ГРАНС, вайсковымі камісарамі раёнаў Віцебскай вобласці», піша «Аршанская газета».

Месца пад будаўніцтва. Фота: https://www.orshanka.by/

Апроч гэтага, там будуць аказваць і камерцыйныя паслугі грамадзянам — па навучанні стральбе са стралковай і паляўнічай зброі. Для адпрацоўкі гэтага навыку ў галоўным будынку будзе размешчаны цір з дыстанцыяй стральбы на 10, 25, 50, 100, 150 метраў, таксама ў ім будуць навучальныя кабінеты і адміністрацыйныя памяшканні.

Фота: orsha.vitebsk-region.gov.by

На тэрыторыі цэнтра, паводле праекта, абсталююць КПП, майстэрню, пляц, тактычнае поле з паласой перашкод і дзве аўтамабільныя паркоўкі (для наведвальнікаў цэнтра і для службовага аўтатранспарту). Прадугледжана і ўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі.

Фота: orsha.vitebsk-region.gov.by

Новы аб'ект, які мае поўную назву «Установа адукацыі «Аршанскі вайскова-патрыятычны цэнтр для дзяцей і моладзі», мае з'явіцца ў Оршы праз 15 месяцаў. У апісанні праекта гаворыцца, што ён распрацаваны «на аснове ўказа прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №160 «Аб развіцці вайскова-патрыятычных клубаў».

Фота: orsha.vitebsk-region.gov.by

Менавіта ў Оршы быў створаны адзін з першых у Беларусі вайскова-патрыятычных клубаў — праваслаўны вайскова-патрыятычны клуб «Русічы». Яго стварыў 35 гадоў таму пры Аршанскім політэхнічным каледжы нязменны кіраўнік Рыгор Шарай, вядомы сваімі прарасійскімі поглядамі. Клуб «Русічы» ствараўся як пошукавы, але потым, паводле сучаснай ідэалагічнай моды, стаў «вайскова-патрыятычным» і «праваслаўным».

Каментары9

  • Хм
    21.10.2023
    гитлер-югенд и орудийное мясо будут выращивать, для защиты скотного двора
    лукашенок ?
  • Хм
    21.10.2023
    P.S. А что, уголовников из вагнера не хватает, решили им молодую смену вырастить, из местного разлива ?
     Правильно, чего зря пропадать молодым, ведь отработка 5 лет, потом паспорта заберут и всех в этот центр на воспитание, а затем в окопы русского мира....
  • Чаркашкварка
    21.10.2023
    Шызiку будуць рыхтаваць гiнуць беларускiх дзяцей за расею i запуцiна

Цяпер чытаюць

Рэдактара незалежнай баранавіцкай газеты «Інтэкс-Прэс» Янукевіча прысудзілі да 14 гадоў калоніі, яго намесніка Пакаленку — да 12 гадоў10

Рэдактара незалежнай баранавіцкай газеты «Інтэкс-Прэс» Янукевіча прысудзілі да 14 гадоў калоніі, яго намесніка Пакаленку — да 12 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Ці выгадна сёння ўвозіць тэхніку з Польшчы ў Беларусь?11

На «Белшыну» зноў наклалі санкцыі, якія знялі два гады таму3

Магчымую базу «Арэшніка» пад Крычавам узмоцнена ахоўваюць комплексамі супрацьпаветранай абароны4

«Самае гуманнае рашэнне». У брытанскім заапарку ў адзін дзень усыпілі двух састарэлых неразлучных сяброў4

Цыганкоў: Не падазраваў, што Бабарыка з'яўляецца прыхільнікам сацыялізму — мары сярэдняга чалавека27

Памятаеце легендарную Бабу Раю, якая вяла інстаграм Камароўкі? Яна знікла — справу працягвае яе «ўнучка»2

Расійскаму палітвязню дадалі паўтара года зняволення за вокліч «Слава Украіне! Смерць Пуціну!»5

СК расказаў падрабязнасці пра напад расійскіх маладзёнаў на сям'ю ў Смалявіцкім раёне6

У Бярозаўскім раёне міліцыя страляла па п'яным

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдактара незалежнай баранавіцкай газеты «Інтэкс-Прэс» Янукевіча прысудзілі да 14 гадоў калоніі, яго намесніка Пакаленку — да 12 гадоў10

Рэдактара незалежнай баранавіцкай газеты «Інтэкс-Прэс» Янукевіча прысудзілі да 14 гадоў калоніі, яго намесніка Пакаленку — да 12 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць