Свет11

У Ісландыі пачаўся масавы страйк жанчын. Бярэ ўдзел і старшыня ўрада

Яны пратэстуюць супраць гвалту і гендарнага разрыву ў аплаце працы.

У страйку бярэ ўдзел прэм'ер-міністарка краіны Катрын Якабсдоўцір. Фота: Manu Fernandez / AP

Удзельнікі страйку на адзін дзень спыняць працу — як аплачваную, так і неаплачваную, у тым ліку хатнія справы, — «каб прадэманстраваць важнасць свайго ўнёску ў грамадства». У страйку бярэ ўдзел і кіраўнік урада краіны Катрын Якабсдоўцір, піша Расійская служба Радыё Свабода.

Пратэст праходзіць пад лозунгам «Вы называеце гэта роўнасцю?». У рэйтынгу краін па гендарным раўнапраўі Ісландыя лідзіруе ўжо 14 гадоў запар.

«Пра Ісландыю кажуць як пра рай роўнасці. Але ў раі роўнасці не павінна быць 21% разрыву ў заробку і 40% жанчын, якія сутыкнуліся з гендарным або сэксуальным гвалтам», — кажа Фрэй Стэйнгрымсдоўцір, адна з натхняльніц страйку.

Страйкоўцы патрабуюць апублікаваць звесткі аб заробку работніц прафесій, якія лічацца пераважна жаночымі, і прыняць меры супраць гендарнага і сэксуальнага гвалту, накіраваныя на яго аўтараў.

Чакаецца, што ў цэнтры Рэйк'явіка збяруцца не менш за 25 тысяч чалавек, яшчэ столькі ж возьмуць удзел у дзесяці іншых акцыях па ўсёй краіне (насельніцтва Ісландыі — 370 тысяч чалавек).

Забастоўка можа стаць найбуйнейшай з 1975 года, калі ў ёй узялі ўдзел 90% жанчын. «Страйк маці» тады прывёў да пашырэння правоў ісландак і, у тым ліку, да абрання ў 1980 годзе Вігдыс Фінбагадоўцір прэзідэнткай краіны. Яна лічыцца першай у свеце жанчынай, якая стала кіраўніком дзяржавы па выніках выбараў.

У адрозненне ад «страйку маці», у цяперашнім удзельнічаюць і небінарныя персоны — тыя, хто не лічыць сябе ні жанчынай, ні мужчынам. Па словах Стэйнгрымсдоўцір, яны з гендарквірамі вырашылі аб'яднаць намаганні, таму што «змагаюцца з адной і той жа сістэмай і знаходзяцца пад уплывам патрыярхату».

Каментары1

  • Jorg
    24.10.2023
    Няхай правядууь даследванні аб эфектыўнасці працы ў адной і тойжа галіне паміж мажчынамі і жанчынамі, а потым патрабуюць роўнасці паміж заробкамі.

Цяпер чытаюць

Бондарава дакалупалася да верша «Вавёрка» ў праграме дзіцячых садкоў. Што з ім не так?6

Бондарава дакалупалася да верша «Вавёрка» ў праграме дзіцячых садкоў. Што з ім не так?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска 1,5 года збірала манеты ў бутэльку з-пад газіроўкі1

Даверанай асобе лукашэнкаўскага спарынг-партнёра Улаховіча далі калонію па трох палітычных артыкулах4

Улады хочуць зрабіць Навагрудак горадам-музеем5

Перавозчыкі расказалі, за колькі часу цяпер праходзяць мяжу аўтобусы ў Польшчу і Літву

Учора Латвія змяніла правілы перасячэння мяжы. Беларусы сутыкнуліся з першымі цяжкасцямі2

У беларусаў у Расіі інтэрнэт працаваць не будзе7

Лукашэнка: Перад кожным кіраўніком павінна ляжаць шпаргалка, куды ён і колькі завязе трактароў, камбайнаў і масла2

Узбекскі цуд: як краіна паціху становіцца новым эканамічным драконам12

Трамп прапануе фінансаваць перамогу Украіны за кошт Кітая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бондарава дакалупалася да верша «Вавёрка» ў праграме дзіцячых садкоў. Што з ім не так?6

Бондарава дакалупалася да верша «Вавёрка» ў праграме дзіцячых садкоў. Што з ім не так?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць