Грамадства1414

Пяць гадоў пасля ардынатуры, вялікія грошы кампенсацыі. Лукашэнка ўвёў прыгон для медыкаў 

Дактарам, якія паступаюць у ардынатуру, прыйдзецца адпрацоўваць пасля навучання не менш за пяць гадоў, а ў выпадку адмовы — пакрыць кошт вучобы ў кратным памеры. Гэтыя і іншыя змены прадугледжаныя новай рэдакцыяй закона «Аб ахове здароўя». Папраўкі былі прынятыя Палатай прадстаўнікоў у другім чытанні яшчэ 19 верасня, але толькі цяпер, пасля ўхвалення ў Савеце Рэспублікі і подпісу Лукашэнкі, тэкст закона афіцыйна апублікавалі на Нацыянальным прававым партале. Яго асноўныя палажэнні ўступяць у сілу праз тры месяцы, піша «Люстэрка».

Закон прадугледжвае мноства змен у дачыненні да ардынатуры. Гэта дадатковая форма падрыхтоўкі дактароў у Беларусі, якія ўжо адпрацавалі размеркаванне або маюць хаця б два гады стажу, трапіць туды можна па накіраванні з месца працы. Шляхам навучання ў ардынатуры дактары паляпшаюць сваю кваліфікацыю або мяняюць профіль спецыяльнасці. Вучоба праходзіць пры медуніверсітэтах, універсітэцкіх клініках, РНПЦ, у бальніцах і іншых медустановах.

Згодна з новай рэдакцыяй закона, ардынатура цяпер будзе толькі бясплатнай, гэта значыць за кошт бюджэту (платная форма — толькі для замежнікаў, якія часова пражываюць у Беларусі). А значыць, пасля навучання ўсім прыйдзецца адпрацоўваць. І тэрмін адпрацоўкі цяпер павялічваецца з двух гадоў да пяці — у тым ліку для завочнікаў.

Сам тэрмін навучання таксама ўзрастае і складзе ад двух да пяці гадоў (раней было два гады вочна і тры завочна для любых спецыяльнасцяў).

Такім чынам, паступленне ў ардынатуру звяжа доктара на тэрмін ад сямі да дзесяці гадоў: два-пяць гадоў навучання і пяць гадоў адпрацоўкі.

Пры гэтым уводзяцца сур'ёзныя санкцыі за сыход з вучобы або адмову ад адпрацоўкі. Гэта тычыцца тых, хто вучыўся як вочна, так і завочна:

калі доктар вырашыць сысці з ардынатуры або яго адлічаць — у тым ліку з ініцыятывы яго начальства, — яму прыйдзецца пакрыць выдаткі на яго навучанне (раней гэтага не патрабавалася);

калі медык пасля ардынатуры адмовіцца працаваць па размеркаванні ці не адпрацуе ўсяго тэрміну, то будзе павінен вярнуць у бюджэт сродкі, затрачаныя на яго падрыхтоўку, у 2,5-кратным памеры.

Акрамя таго, здаецца, цяпер ардынатура будзе абавязковай умовай для допуску дактароў да аказання спецыялізаванай і высокатэхналагічнай медыцынскай дапамогі. Магчыма, па гэтым пункце яшчэ будуць тлумачэнні Міністэрства аховы здароўя. На дадзены момант ардынатуру з'яўляецца дадатковым этапам паслядыпломнай адукацыі, праходзяць яе далёка не ўсе дактары, часцей яна патрабуецца ад прэтэндэнтаў на кіруючыя пасады. Аднак ужо цяпер яна абавязковая для тых жа стаматолагаў, каб атрымаць вузкую спецыяльнасць — напрыклад, артадонта.

У выніковым законе тэкст дакумента застаўся амаль без правак.

Тых, хто ўжо прайшоў ардынатуру або вучыцца ў ёй цяпер, новаўвядзенні не закрануць. Усе новыя палажэнні будуць распаўсюджвацца толькі на тых, хто пачаў падрыхтоўку ў ардынатуры пасля 1 лютага 2024 года, калі асноўныя палажэнні закона ўступяць у сілу.

Таксама закон прадугледжвае іншыя змены: урэгуляванне пытання ўніверсітэцкіх клінік, стварэнне новага тыпу медустаноў — цэнтраў для рэабілітацыі людзей, якія пакутуюць ад залежнасцяў, забарона на выкарыстанне незарэгістраваных медыцынскіх вырабаў, пашырэнне магчымасці выдачы пацыентам лекаў за кошт бюджэту, магчымасць для бальніц адпраўляць аналізы пацыентаў для даследавання за мяжу і гэтак далей.

Каментары14

  • Ёсік
    01.11.2023
    Мала 5 гадоў і штрафы. Трэба адразу сваякоў у закладнікі браць, спецыяльны лагер ля Слуцка адкрыць, каб іх там утрымліваць. А то дырэктар саўгаса з маці Колькі вучыць іх, цыцкай корміць, амаль у срачкі іх цалуе, а яны, агідныя такія, не хочуць працаваць за дарма па 30 гадзін на содні.
  • EMIL
    01.11.2023
    Прощай медицина!
  • ПЯТРО
    01.11.2023
    Ну здравствуй, крепостное право...

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі20

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі

Усе навіны →
Усе навіны

Заўтра ў Беларусі афіцыйны працоўны дзень1

2 і 6 мая ў Мінску правядуць генеральныя рэпетыцыі параду. У цэнтры горада будуць перакрывацца вуліцы1

23-гадовая беларуска выжыла ў жудасным ДТЗ, але цяпер не можа хадзіць. Яе гісторыя даказвае, што каханне існуе5

Учора ў Беларусі было да +25°С, а сёння стане рэзка халадаць

Украіна рыхтуецца да спынення падтрымкі з боку ЗША — Bild4

У сядзібе Агінскіх аднаўляюць дзве барочныя капліцы

Апублікаваны праект магілы Папы Францішка

Вялікабрытанія можа адмовіцца ад адпраўкі міратворцаў ва Украіну з-за рызыкі вайны з Расіяй12

За Расію ва Украіне ваююць тысячы наймітаў з як мінімум паўсотні краін свету. Хто яны?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі20

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць