Грамадства33

Польшча прыпыніла расследаванне справы аб збіцці сваіх грамадзян у Мінску ў жніўні 2020 года

Трох грамадзян Польшчы затрымалі ў Мінску 9 жніўня 2020 года. Ім сілавікі казалі, што яны «лялькаводы», якія прыехалі кіраваць пратэстамі.

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

Расследаванне справы аб незаконным пазбаўленні волі трох палякаў у Мінску ў 2020 годзе прыпыненае. Такое рашэнне прынятае Мазавецкім упраўленнем Нацыянальнай пракуратуры, піша Reform.by са спасылкай на RMF FM. Гаворка ідзе пра разгляд дзеянняў беларускіх сілавікоў у дачыненні да тых, хто пратэставаў супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў у жніўні 2020 года.

Расследаванне было прыпынена з-за даўняй перашкоды, якая замінае правядзенню такога разбору.

«Адным словам, беларускія ўлады адмовіліся супрацоўнічаць у расследаванні гэтай справы», — гаворыцца ў матэрыяле.

Больш за два гады таму польская пракуратура накіравала беларускаму боку запыт аб прававой дапамозе. Аднак дагэтуль адказу на гэты дакумент не было. У выніку расследаванне, якое праводзіцца агенцтвам унутранай бяспекі, зайшло ў тупік.

У верасні 2020 года польская пракуратура пачала расследаванне па факце арышту, збіцця і катаванняў трох польскіх грамадзян, — Вітольда Дабравольскага, Кацпера Сенніцкага і Роланда (прозвішча не называецца), — якія былі затрыманыя ў Беларусі 9 жніўня.

Польскім грамадзянам казалі, што яны «лялькаводы», якія прыехалі кіраваць пратэстамі.

«Майго сябра збівалі ўжо ў бусіку, ён страціў прытомнасць. Мяне збівалі ў аўтазаку. Але горш за ўсё было менавіта ў РУУС. Там нас клалі тварам у падлогу з шчыльна замацаванымі рукамі за спіной, трымалі ў нязручных позах. Мы не маглі рухацца, нас неаднаразова палохалі, казалі, што калі будзем рухацца, то выб'юць усе зубы. … Нам не дазвалялі піць ваду, не давалі есці, спаць, выйсці ў прыбіральню», — распавядаў Кацпер.

Іх вызвалілі пасля ўмяшання МЗС суседняй краіны, і яны вярнуліся на радзіму 14 жніўня таго ж года. У снежні 2020 паведамлялася, што Агенцтва ўнутранай бяспекі (АБВ), якому было даручана весці следства, дапытала новых сведак, сярод апытаных былі супрацоўнікі беларускіх сілавых структур.

Каментары3

  • Не стыдно ?
    02.11.2023
    Зашибись, прокуратура Польши не может расследовать преступления из-за отказа сотрудничать преступником!!!!
    Н хоть бы нормальную причину придумали....
    С таким подходом, лукашенко, смело может переходить от массовых пыток к массовым расстрелам !
  • Малінаўскі
    02.11.2023
    Выбачайце, а ў межах якой справы Латушка-Ціханоўская ня так даўно некага ў вышук абвяшчалі ў Польшчы? ЦІ там ужо ў іх свая Пракуратура Новай Беларусі ім. Азарава адчыненая? Куды звяртацца?
  • Ай
    02.11.2023
    Перагарнулі старонку, экспарт/імпарт расце, можна і далей выказваць заклапочанасць

Цяпер чытаюць

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі6

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму хамелеоны круцяць вачыма ва ўсе бакі? Навукоўцы растлумачылі таямніцу «фатаграфічнага» позірку1

«Нафіг візы. Я больш не буду ездзіць у краіны, якія не зацікаўленыя ў турыстах настолькі, што закрываюць межы»53

МАК збіраецца забараніць спартоўцам-трансгендарам удзельнічаць у жаночых спаборніцтвах10

У турме ў Эквадоры знайшлі дзясяткі павешаных вязняў1

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Ва Украіне на рынку заўважылі масла, вельмі падобнае да беларускага7

На таргі трапіў загадкавы недабудаваны замак з 1990‑х недалёка ад Мінска

Па дарозе ў Мінск пад Дзяржынскам учора ўтварыліся вялікія заторы2

Як будзем працаваць на Каляды і Новы год1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі6

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць