Грамадства1313

«Чый Крым, кажы. Слабо?» Бондарава наехала на гомельскага правакатара

Часам ахвярай актыўнасці прарасійскай актывісткі Вольгі Бондаравай становяцца зусім нечаканыя людзі. Гомельскі правакатар Яўген Катляроў (ён жа Яўген Какойта, ён жа Мікіта Канцавы) выклаў запіс сваёй размовы з Бондаравай.

Фота: сацсеткі

Да гэтага званка (на запіс звярнуў увагу «Флагшток») Катляроў званіў інфаказачцы ад імя выдуманага працадаўцы, каб разыграць. Нібы ён знайшоў яе аб'яву, што яна можа пафарбаваць плот і выкапаць бульбу.

Бондарава на наступны дзень з самага ранку вырашыла яму перазваніць. Катляроў перайшоў на беларускую мову, чым выклікаў падазрэнні ў актывісткі — тая хоць і вучыцца ў БДПУ на спецыяльнасці «беларуская мова і літаратура», але ўсё адно паблытала яе з украінскай.

«А вы з Хахляндыі? Чый Крым?» — пачала дапытваць Катлярова.

«Вам што, беларуская мова не падабаецца?» — працягваў той.

«Давай, чый Крым, удакладняй!»

Пасля назвала правакатара «хахлом» і ўсё настойвала даць адказ пра Крым.

«Давай, давай, кажы. Слабо?»

«Давай, кажы, цуда!»

Таму, што ў правакатара беларускі нумар тэлефона, яна знайшла сваё тлумачэнне: «Ты прыехаў у Беларусь, купіў беларускі нумар і цяпер спрабуеш мне нешта расказаць».

Катляроў у канцы размовы назваў Бондараву «бабошай» і паабяцаў выкласці гэту размову ў сеціва. Што і зрабіў.

Каментары13

  • Кацап
    03.11.2023
    Глядя на фото, Я думаю она могла б вполне составить конкуренцию голливудской актрисе, снявшись вместо её в роли демона вадала
  • Алек. Ру
    03.11.2023
    Як жа гэтая перастарэлая студэнтка вучыцца, калі не здолела распазнаць аб'ект свайго вывучання? І яшчэ пытанне да выкладчыкау́ факультэта. Як можна выкладаць прадмет, што студэнтка, хай сабе такая нязграбная, зусім не может карыстацца мовай І ненавідзіць як???
  • Янка
    03.11.2023
    Бабоша :)))))))))))))))))))))))))))))))))))))))
    Выдатны жабагадзюкінг

Цяпер чытаюць

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю14

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

Вячорка: Яшчэ не ўсе палітвязні прайшлі мяжу

Пяць расійскіх дронаў ляцелі прамым курсам на базу НАТА ў Польшчы5

Мікола Статкевіч доўга быў адзін у нейтральнай зоне на мяжы, а пасля знік ФОТЫ5

Аб'яўлены збор на падтрымку вызваленых палітвязняў8

Польшча разгортвае на мяжы з Беларуссю 40 тысяч вайскоўцаў2

Поўны спіс 52 вызваленых палітвязняў12

Журналіст Манцэвіч, блогеры Казлоў і Вінаградаў, палітык Кучук. паплечнікі Аўтуховіча і Статкевіча. Хто яшчэ з палітвязняў вызваліўся сёння?2

Ціск Польшчы даў вынік: на свабоду масава выйшлі журналісты «Белсата». Але пакуль не Пачобут8

ФОТА з беларуска-літоўскай мяжы проста зараз. Найхутчэй, у кадры Мікола Статкевіч12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю14

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць