Вайна22

Украінцы нанеслі ракетны ўдар па акупаваным Скадоўску

Каля 09:30 у горадзе прагрымела два магутныя выбухі.

Такое фота Пятро Андрушчанка запосціў у сваіх сацсетках

Акупанты заявілі аб ракетным абстрэле горада Скадоўск у Херсонскай вобласці. Паводле некаторай інфармацыі, магчывма, ёсць трапленне ў базу расейцаў, паведамляе «Украінская праўда».

Цэнтр нацыянальнага супраціву паведаміў, што каля 09:30 у горадзе прагрымела два магутныя выбухі. Паводле неправеранай інфармацыі, удар прыйшоўся па часовым пункце дыслакацыі аднаго з падраздзяленняў ФСБ. Зараз на месцы траплення працуюць ратавальныя службы.

Дарадца мэра Марыупаля Пятро Андрушчанка паведамляе, што трапленне было ў раёне будынка былога калгаса, вядома пра мінімум 15 параненых і пяць забітых.

В.а. губернатара акупацыйнай адміністрацыі Херсонскай вобласці Уладзімір Сальда таксама заявіў аб ракетным абстрэле Скадоўска. Але па яго словах, вядома толькі пра трапленне ў прыватны сектар.

Каментары2

  • mikola
    09.11.2023
    Velmi skada. Sapsavali dobryja mjasciny !
  • Кут
    09.11.2023
    mikola, хопіць пісаць свае бяздумныя, аднатыпныя каментары. Украіна абараняе сваю краіну, робіць усё каб вышвырнуць расейскіх акупантаў, якія прышлі на украінскую зямля каб знішчаць, разбураць і забіваць!

Цяпер чытаюць

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер1

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

Джон Коўл прыехаў у Вільню і абмеркаваў Беларусь з літоўскай прэм'еркай5

Расія паскардзілася ў ЮНЕСКА на фільм, які атрымаў «Оскара». Кажуць, што не падумалі пра дзяцей12

Панчохі разладу: Mark Formelle зноў апынуўся ў цэнтры скандалу. Што на гэты раз здарылася?10

Расія пачала вясновы наступ на 100‑кіламетровым фронце. Украіна была гатовая8

У Барысаве паставілі дарожны знак, які збянтэжыў кіроўцаў5

Статкевіч расказаў, што ўжо месяц жыве без дакументаў

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі20

Як у Заслаўі мужчына кіруе дзіцячым садком2

Польскі суд адобрыў экстрадыцыю вядомага расійскага археолага ва Украіну. Яго вінавацяць у незаконных раскопках у Крыме2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер1

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць