Невядомы страляў у 33-гадовага беларуса ў камуне Сінт-Лівенс-Хаўтэм ва Усходняй Фландрыі (Бельгія). Гэта адбылося 2 лістапада, паведамляе Reform.by на падставе паведамленняў мясцовай прэсы.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: facebook.com/BelgianFederalPolice
Па словах пацярпелага, ён курыў вечарам каля свайго дома, калі да яго на ровары пад'ехаў малады чалавек, апрануты як паштальён. Ён звярнуўся да беларуса па-англійску, а затым стрэліў тры разы і ўцёк.
Пацярпелы звярнуўся ў бальніцу, медыкі звязаліся з паліцыяй. У беларуса два раненні ў ногі, яго ўжо выпісалі з лякарні. Нападніка, якому на выгляд каля 18 гадоў, шукаюць, ягоныя матывы невядомыя.
Каментары