Свет44

ЦАХАЛ: ізраільскія войскі захапілі некалькі адміністрацыйных будынкаў ХАМАС у горадзе Газа

Армія абароны Ізраіля паведамляе, што вайскоўцы 7-й бранятанкавай брыгады і пяхотнай брыгады «Галані» захапілі некалькі ўрадавых будынкаў ХАМАС у кварталах Шэйх Іджлін і Рымаль горада Газа.

Фота: Leo Correa

Сярод аб'ектаў, занятых войскамі, — заканадаўчая рада ХАМАС, яго ўрадавы комплекс і штаб-кватэра паліцыі.

У паведамленні гаворыцца, што войскі ўзялі пад кантроль так званы дом губернатара Газы, у якім размяшчаліся ўстановы ваеннага крыла і паліцыі ХАМАС, офісы разведвальнага падраздзялення ХАМАС і іншыя аб'екты, якія выкарыстоўваліся для падрыхтоўкі да тэрарыстычнага нападу 7 кастрычніка.

Салдаты таксама вядуць агонь па баевіках у горадзе Газа.

ЦАХАЛ паведамляе, што захоплены таксама будынак інжынернага факультэта аднаго з універсітэтаў Газы, які «служыў інстытутам па распрацоўцы і вытворчасці зброі», і яшчэ адзін комплекс ХАМАС з трэніровачнай базай, камандным цэнтрам, пакоямі для допытаў і камерамі для затрыманых.

Раней у сацыяльных сетках з'явіліся фатаграфіі, на якіх бачна, што салдаты брыгады «Галані» знаходзяцца ў будынку заканадаўчай рады ў сектары Газа, які раней кантраляваў рух ХАМАС, а таксама ў штаб-кватэры ваеннай паліцыі.

Каментары4

  • Олег
    14.11.2023
    Вообще, это цирк, как сейчас израильтян пытаются выставить великими гуманистами. Одиннадцать тысяч жертв — ой, не смотрите на это, вы лучше посмотрите, как они инкубаторы в одну из больниц Газы привезли! Целых три штуки! Вот это просто праздник человеколюбия!

    Более 100 трупов скопилось в больнице «Аш-Шифа» в секторе Газа — их захоронят в братской могиле на территории медицинского комплекса, сообщает Reuters.
  • Рэчаіснасьць
    14.11.2023
    Sic!, што там наконт забойстваў ізраільцян палесцінцамі з чаго ўласна ўсё і пачалося? Лукаботы з рашкі пра гэта нешта зусім не ўспамінаюць
  • Казік
    14.11.2023
    Перамогі і росквіту Ізраілю!

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу75

Грамадствадапоўнена75

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдкага чорнага ваўка забілі паляўнічыя ў Лідскім раёне4

У Вільні праходзіць пратэст перавозчыкаў у сувязі з блакаваннем фур беларускімі ўладамі15

Стала вядома, з кім яшчэ сустракаўся Дзмітрый Лукашэнка ў Інданезіі7

У Кіеве знайшлі мёртвым сына першага касманаўта незалежнай Украіны

Украінскі пастаянны прадстаўнік у ААН, адказваючы расійскай дэлегацыі, дзеля некалькіх словаў перайшоў на расійскую мову26

У «Паўночным Беразе» нешта добра гарыць

Зяленскі паведаміў пра існаванне трох дакументаў, якія датычацца завяршэння вайны ва Украіне

Міністэрства ЖКГ расказала, як «дармаеды» ды іх сямейнікі павінны плаціць за камуналку5

Як правільна выбраць салодкі падарунак дзіцяці і якіх дабавак трэба пазбягаць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу75

Грамадствадапоўнена75

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць