Грамадства1414

У БДУ прайшло масавае ўступленне ў «Белую Русь» на чале з рэктарам

У БДУ 14 лістапада прынялі ў партыю «Белая Русь» новых членаў, у тым ліку рэктара.

 Новыя члены «Белай Русі». Фота: bsu.by

«Асноўнай задачай партыйнага будаўніцтва зʼяўляецца абʼяднанне працоўных калектываў», — заявіў на мерапрыемстве рэктар Белдзяржуніверсітэта Андрэй Кароль. 

Таксама ў галоўную праўладную партыю ўступілі яшчэ 10 супрацоўнікаў і студэнт БДУ. «Сярод іх рэктар, прарэктары, дэканы, намдэкана, выкладчыкі і супрацоўнікі службаў», — паведамляе сайт універсітэта.

Старшыня партыі «Белая Русь» Алег Раманаў віншуе рэктара Белдзяржуніверсітэта Андрэя Караля.Фота: bsu.by

На ўручэнне членскіх білетаў прыехаў старшыня партыі «Белая Русь» Алег Раманаў.

«Беларуская партыя «Белая Русь» пачынае ўспрымацца і пазіцыянавацца як «разумная» партыя. Партыя добра прадстаўлена ў акадэмічным асяроддзі: сярод нас шмат выкладчыкаў беларускіх ВНУ, супрацоўнікаў Акадэміі навук», — расказаў партыйны кіраўнік Алег Раманаў.

Каментары14

  • Янкель Жэня
    15.11.2023
    Ёсць яшчэ сумневы на конт існавання беларусаў?
  • ЧК-ВЧК-НКВД-КаГеБе
    15.11.2023
    «Асноўнай задачай партыйнага будаўніцтва зʼяўляецца абʼяднанне працоўных калектываў», — заявіў на мерапрыемстве рэктар Белдзяржуніверсітэта Андрэй Кароль. Адрапартаваўся, бдушны глаўчэкiст:)
  • Жуе Белы Гусь
    15.11.2023
    А БРСМ раздаваў ўсім значкі? У ім зашыбенная медзь, можна ў Тэклі на адухатваронны пракукт паміняць міждупротчым

Цяпер чытаюць

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка10

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Усе навіны →
Усе навіны

Арганізатары мерапрыемства ў Швецыі папрасілі Івана Краўцова лепш не прыязджаць43

Праваабаронцы: КДБ спрабаваў выкарыстаць святара Акалатовіча, каб завабіць у пастку нунцыя3

Літоўскім грузавікам забаранілі выязджаць з Беларусі праз Латвію і Польшчу10

УСУ нанеслі ўдар па Арлоўскай ЦЭЦ крылатымі ракетамі «Нептун»1

Літоўская чыгунка перастане вазіць расійскую нафту ў Калінінград4

Барысаўскаму блогеру адпомсцілі за ролік, зняты ў лесе

Лукашэнка расказаў, як абмацюкаў амерыканцаў17

Не прабыў на фронце і пяці дзён, застаўся толькі абгарэлы труп. У вайне супраць Украіны загінуў ураджэнец Светлагорскага раёна8

У Лютэранскім садзе ў Вільні ўшанавалі памяць Францішка Аляхновіча

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка10

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць