Свет

Канцэрт Дыяны Арбенінай зноў адмянілі. Хоць яна ўжо спела з жонкай мабілізаванага на вайну

Канцэрт Дыяны Арбенінай у Томску адмянілі праз скаргі на «некарэктныя выказванні спявачкі па бягучай сітуацыі».

Пра адмену канцэрта распавяла  сама Арбеніна ў тэлеграм-канале.

«Без тлумачэння прычын канцэрт у Томску быў адменены, і дагавор скасаваны ў аднабаковым парадку. Я асабіста прыношу шчырыя прабачэнні ўсёй нашай публіцы за падманутыя надзеі; за выдаткаваныя грошы; за скрадзеныя сілы. Я чакала гэты канцэрт не менш чым вы», — напісала спявачка.

Чыноўніца па культуры ў Томскай вобласці Алена Шагава паведаміла «Інтэрфаксу», што канцэрт быў адменены пасля таго, як сталі паступаць «звароты ад насельніцтва са скаргамі на, як сцвярджалася, некарэктныя выказванні спявачкі па бягучай сітуацыі».

Спачатку чыноўнікі на скаргі адказвалі, што спявачка без праблем выступала ў іншых гарадах і нават спявала песні з «жонкай удзельніка СВА», але паток зваротаў не спыніўся.

22 кастрычніка падчас выступу ў Новасібірску Дыяна Арбеніна запрасіла на сцэну жонку вайскоўца, які браў удзел у расейскім уварванні ва Украіну, і разам з ёй выканала песню «Секунду назад».

У 2014 годзе ўраджэнка Беларусі Арбеніна заяўляла, што не падтрымлівае далучэнне Крыма да Расіі.

У лютым 2022 года яна выпусціла песню «Не маўчы» са словамі: «Ты ідзеш на чужую вайну, і ніхто ў нас не спытаў».

Пасля 24 лютага 2022 года канцэрты Дыяны Арбенінай адмянялі ў некалькіх гарадах Расіі.

Каментары

Цяпер чытаюць

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек11

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Упершыню ўсе члены НАТА дасягнулі 2% ВУП на абарону8

«Медсястра турбуе, абнаўляю вашу медкарту». Махляры прыдумалі новую схему падману праз тэлеграм6

У Беларусь прыязджаў афіцыйны прадстаўнік Германіі6

ЗША афіцыйна знялі санкцыі з «Беларуськалія», Белінвестбанка і Мінфіна8

У мінскім метро чалавек захацеў набыць адразу 3 тысячы жэтонаў4

Пентагон можа перанакіраваць пастаўкі зброі, прызначанай для Украіны, у Іран5

МАК забараніў жанчынам-трансгендарам выступаць у жаночых спаборніцтвах3

Санаторый «Сосны» на беразе Нарачы мадэрнізуюць у сучасны велнес-цэнтр2

У былога белсатаўца Прановіча дома знайшлі некалькі сотняў грамаў псіхатропаў, у тым ліку наркотык-зомбі19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек11

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць