Меркаванні1010

Шчаслівыя міратворцы

Калядны зварот духоўнага лідэра беларусаў замежжа, апостальскага візітатара беларусаў?каталікоў замежжа айца Аляксандра Надсана.

Калядны зварот духоўнага лідэра беларусаў замежжа, апостальскага візытатара беларусаў?каталікоў замежжа айца Аляксандра Надсана.

Неяк ня вельмі даўно з маёй знаёмай здарыўся цікавы выпадак. Вось што яна расказала мне пра яго. Ехала яна лёнданскім мэтро — са сваёй дачушкай, якой яшчэ не было аднаго годзіка. Раптам у вагон убег малады чалавек, які пачаў паводзіць сябе даволі агрэсіўна. Усе пасажыры насьцярожыліся, але ніводзін зь іх не асьмеліўся зрабіць яму заўвагу, баючыся ягонай рэакцыі. Толькі дачушка маёй знаёмай заставалася бесклапотнай, і калі малады чалавек падышоў бліжэй, яна ўсьміхнулася яму.

Малады чалавек, уражаны, затрымаўся, пасьля на ягоным твары зьявілася таксама ўсьмешка, а зь ёй зьнікла ўся ягоная ранейшая агрэсіўнасьць. Усе ў вагоне ўздыхнулі з палёгкай. Відаць, усьмешка нявіннага дзіцяці кранула сэрца маладога чалавека. Можна сказаць, што дзіцятка, не ўсьведамляючы гэтага, учыніла першую ў сваім жыцьці міратворчую акцыю…

Гэтае здарэньне прыгадалася мне якраз цяпер, калі мы адзначаем успамін прыйсьця на свет іншага Дзіцяці, пра якога Сьвяты Павал пасьля скажа: «Калі прыйшла поўня часу, Бог паслаў Сына свайго адзінароднага, які нарадзіўся ад жанчыны, стаў падуладны закону, каб выкупіць тых, што пад законам, каб нам атрымаць усынаўленьне» (Гал 4:4?5). Іншымі словамі, мы сьвяткуем нараджэньне ў целе Сына Божага, Госпада, Бога і Збаўцы нашага Ісуса Хрыста.

І вось цікава: спрадвечны Бог і Творца ўсяго яўляецца людзям не ў сваёй бязмежнай велічы, але як бездапаможнае дзіцятка, якое мае патрэбу ў нашай дапамозе і спагадзе.

Ён не жадае, каб мы сьлепа слухаліся Яго, дрыжучы ў страху перад Ягонай магутнасьцю. Ён хоча нашых сэрцаў, бо толькі тады можа настаць «супакой на зямлі людзям добрай волі».

Дык адчынім нашыя сэрцы для нованароджанага Госпада нашага, каб нам стаць разам зь Ім саўдзельнікамі працы дзеля супакою на ўсім сьвеце, памятаючы Ягоныя словы «Шчасьлівыя міратворцы, бо яны будуць звацца сынамі Божымі».

Каментары10

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі11

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Усе навіны →
Усе навіны

У суседніх краінах падаражэў бензін. Ці будзе падаражанне ў Беларусі?1

Уладзімір Макей заўсёды браў на працу ссабойкі і казаў, што ў доме павінна пахнуць свежапрыгатаванай ежай8

Латыш пражыў 15 гадоў у Англіі і раптам пераехаў у глухую беларускую вёску. Цяпер трымае гусей і бажыцца, што шчаслівы20

Затрыманыя ў Будапешце інкасатарскія машыны ўкраінскага Ашчадбанка знаходзяцца на тэрыторыі Антытэрарыстычнага цэнтра Венгрыі4

«Страйк пакупнікоў». Чалы спрагназаваў зніжэнне цэнаў на кватэры6

Будаўніцтва трэцяй чаргі Зялёналужскай лініі метро: што ўжо зроблена і што яшчэ наперадзе1

Іран цалкам гатовы да «зацяжной вайны»7

У Будапешце затрымалі сем супрацоўнікаў украінскага Ашчадбанка з дзясяткамі мільёнаў даляраў35

Ці можна прадказаць рэвалюцыю? Навукоўцы прапануюць некалькі формул

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі11

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць