Культура33

У Полацку распачалося будаўніцтва на тэрыторыі старажытнага Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра

Побач з манастырскай Свята-Ефрасіннеўскай царквой пачалі ўзводзіць велізарную мураваную трапезную. У планах яшчэ дзясяткі збудаванняў, якія кардынальна зменяць пазнавальны выгляд галоўнай праваслаўнай святыні краіны. 

Будаўніцтва трапезнай. Фота: фэйсбук «Полацк: мінулае і сучаснасць»

Праект рэканструкцыі з комплекснай рэгенерацыяй Спаса-Ефрасіннеўскага стаўрапігіяльнага жаночнага манастыра, распрацаваны інстытутам «Мінскграмадзянпраект», быў прэзентаваны сёлета на Рэспубліканскім конкурсе на найлепшы архітэктурны праект ці пабудову, дзе атрымаў дыплом другой ступені ў намінацыі «Горадабудаўнічыя комплексы, планіроўка і забудова населеных месцаў».

Прэзентаваны праект паказвае грандыёзныя планы Праваслаўнай царквы па асваенні тэрыторыі манастыра і нават прылеглых кварталаў.

Будоўля келейнага корпуса. Фота: фэйсбук «Полацк: мінулае і сучаснасць»

Манастыр быў заснаваны святой князёўнай Ефрасінняй Полацкай у 1125 годзе, калі яна пасялілася каля Праабражэнскай бажніцы ў Сяльцы. У 1161 годзе яе намаганнямі быў узведзены мураваны Спаса-Праабражэнскі сабор, які сёння з’яўляецца адзіным захаваным помнікам архітэктуры Полацкага княства. Тут знаходзіўся знакаміты крыж працы Лазара Богшы.

У 1842 годзе ў жылым манастырскім доме была ўладкавана дамавая царква і асвечана ў гонар заснавальніцы манастыра. У 1897 годзе была ўзведзена манументальная пяціглавая Крыжаўзвіжанская царква ў псеўдавізантыйскім стылі. У 1912 годзе брама-званіца і келейны корпус. З таго часу тэрыторыя манастыра зведала мала зменаў.

Візуалізацыя запланаванай рэканструкцыі манастыра. 
Візуалізацыя трапезнай, якую пачалі ўзводзіць

Святыню, на шчасце, не закранула хручшоўская антырэлігійная кампанія, якая суправаджалася масавым зносам найбольш выдатных помнікаў культавага дойлідства. Так у Віцебску, нягледзячы на пратэст з Масквы, узарвалі равесніцу манастыра, Дабравешчанскую царкву XII стагоддзя.

Але, як сцвярджаюць архітэктары ў сваім праекце, у выніку выкананых навуковых даследаванняў выяўлена, што тэрыторыя манастыра — гэта комплекс розначасовых будынкаў і збудаванняў, не звязаных адзінай мастацкай задумай. Гэтае вельмі спрэчнае сцвярджэнне пакладзена ў аснову праекта, які мусіць з комплексу стварыць ансамбль.

Візуалізацыя запланаванай рэканструкцыі манастыра

Непасрэдна вакол храмаў комплексаў пабудуюць трапезную, тры келейныя карпусы, актавую залу з аранжарэяй, паломніцкі цэнтр, мноства гаспадарчых пабудоў, гаражоў, рамесныя і мастацкія майстэрні і нават невялікі храм па-за межамі сённяшняй тэрыторыі манастыра. Манастыр прэтэндаваў таксама на тэрыторыю суседняга ляснога каледжа, то-бок амаль на ўсю Спаскую Слабаду, але ў праекце гэтая тэрыторыя не фігуруе.

План рэканструкцыі з комплекснай рэгенерацыяй манастыра

Пры гэтым праект зусім не ставіць за мэту рэгенерацыю гістарычную. Так трапезны дом у эклектычным стылі, які знаходзіўся за Спаскай царквой і быў страчаны, верагодна, у час вайны, аднаўляць не збіраюцца. На ягоных падмурках узвядуць крыло велізарнага П-падобнага келейнага корпуса.

Гэты корпус створыць новую прасторавую сітуацыю на тэрыторыі манастыра, якой гістарычна ніколі за 900 гадоў не было — аддзеліць тэрыторыю, дзе калісьці стаяў храм-пахавальня XII стагоддзя.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары3

  • uyk
    23.11.2023
    Чтобы не говорили, чтобы не писали, все основные беды изначально от одной "самойправильноЙ" религии....  Если бы на территории где теперь РБ не было католиков - не было бы и РБ...  Властьимущие это нутром понимают ...... 
  • Sid
    23.11.2023
    Адкуль у папоў столькі грошай на гэтыя праваслаўныя Дыснейлэнды?
  • Андрусь
    23.11.2023
    Але ж "караедню" са свайго буудынка, дзе лясны каледж існаваў амль 100 гадоў,  выселілі яшчэ летась. І відавочна, аддалі той корпус папам. Відаць, і там яны на нешта замахнуцца. Там побыч унікальны дэндрапарк з калекцыяй рэдкіх пародаў дрэваў, які навучэнцы і выкладчыкі Полацкага ляснога тэхнікума збіралі цэлае ХХ стагоддзе. Полацкай грамадскасці варта сачыць, каб папы хаця б яго не скарчавалі. 

Цяпер чытаюць

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга2

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ўначы было амаль да 30 градусаў марозу

Канец эпохі цалкам бясплатнага ШІ? У ChatGPT з'яўляецца рэклама, і вось як яна будзе выглядаць3

Маладую фатографку з Баранавічаў асудзілі за палітыку. Яна толькі нядаўна стала мамай2

У Гомелі кіроўца трапіў у занос і вылецеў на прыпынак з людзьмі. Цудам усё скончылася добра ВІДЭА2

Ціханоўская можа наведаць Украіну ў канцы лютага — пачатку сакавіка

Паліто за 790 рублёў ад беларускага брэнда хутка сапсавалася. Кліентцы параілі зафарбаваць пацёртасці спецыяльным маркерам4

«Я ні пра што не шкадую. Я паспрабавала, марыла». Ліндсі Вон упершыню пракаментавала сваё жахлівае падзенне на Алімпіядзе2

Трамп пагражае заблакаваць адкрыццё новага моста паміж ЗША і Канадай3

Колькі ў Беларусі экзарцыстаў і па якіх прыкметах яны вызначаюць, з каго трэба выганяць д'ябла10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга2

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць