Свет11

Вулкан Этна зноў актыўна вывяргае лаву

Этна лічыцца адным з найбольш актыўных вулканаў Еўропы. Яго вывяржэнні звычайна не нясуць пагрозы навакольным тэрыторыям, але наадварот прыцягваюць турыстаў палюбавацца небяспечнай прыгажосцю. 

Вывяржэнне заснежанай Этны 25 лістапада. Фота: AP Photo/Etnawalk, Giuseppe Di Stefano

Сёння заснежаная гара зноў выкідае ў неба слупы разагрэтай лавы. 

Вулкан размешчаны на італьянскім востраве Сіцылія недалёка ад горада Катанія.

На гэтым тыдні аэрапорт Катаніі быў часова закрыты праз вывяржэнне вулкана, які выкінуў шмат попелу на навакольную тэрыторыю, акрамя таго, былі ўведзеныя абмежаванні на кіраванне аўтатранспартам.

Этна знаходзіцца ў стане практычна пастаяннай актыўнасці з 2013 года. Вывяржэнні могуць адбывацца некалькі разоў на год і нават у месяц. У мінулы раз вулкан вывяргаўся ўсяго крыху больш за месяц таму.

У большасці выпадкаў вывяржэнні Этны класіфікуюцца як вулканічная актыўнасць нізкага ўзроўню. Да іх адносяцца попельныя шлейфы, фантаніраванне лавы і страмбаліянскія вывяржэнні — слабыя, але ўражальныя выкіды магмы.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары1

  • Анжэла
    26.11.2023
    Сапраўдная прыгажосць, прыродны моц!

Цяпер чытаюць

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай5

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай

Усе навіны →
Усе навіны

У ChatGPT можна будзе генераваць эротыку7

Скам-фабрыкі ў М'янме — што гэта і як працуюць. На адну з такіх, верагодна, вывезлі і беларуску Веру5

Сын вядомага праўладнага сацыёлага Мусіенкі папрасіў міжнароднай абароны ў Польшчы6

Тэлефонныя махляры сталі часцей мімікраваць пад аператараў мабільнай сувязі. Як працуе схема?1

Беларуска заплаціла 1000 еўра за пошук польскіх каранёў, а атрымала фота падробленага ўкраінскага дакумента8

Ці можа супрацоўнік працаваць без выхадных, калі ён гэтага сам жадае?

Настасся Касцюгова сустракаецца з комікам Максімам Канавалам. Яна расказала, як ім жывецца разам13

У Гродне тэстуюць незвычайную ілюмінацыю на коле агляду. Гэта варта пабачыць1

Трамп заявіў, што Індыя паабяцала не купляць расійскую нафту2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай5

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць