Эканоміка11

Забарона на экспарт чыпаў з ЗША шкодзіць пакуль толькі кітайскім стартапам

Пакуль працягваецца тэхналагічная халодная вайна між ЗША і Кітаем, гіганты кітайскай ШІ-індустрыі назапашваюць сілы і актыўна шукаюць альтэрнатывы.

Выява: vecteezy

Задоўга да таго, як Вашынгтон забараніў экспарт высокапрадукцыйных графічных працэсараў Nvidia ў Кітай, найбуйнейшыя тэхналагічныя вытворцы Паднябеснай назапашвалі іх у чаканні далейшай эскалацыі.

Baidu, адна з фірмаў, якія ствараюць кітайскія аналагі OpenAI, забяспечыла дастатковую колькасць ШІ-чыпаў, каб працягваць навучанне свайго эквівалента ChatGPT пад назвай Ernie Bot яшчэ «наступныя год ці два», паведаляе TechCrunch.

Кіраўнік Baidu заявіў, што іхніх запасаў чыпаў і іншых альтэрнатыў будзе дастаткова для падтрымкі мноства ўласных праграм ШІ, але ў доўгатэрміновай перспектыве цяжкасці з набыццём самых перадавых чыпаў непазбежна адаб’юцца на тэмпах развіцця штучнага інтэлекту ў Кітаі. Таму кампанія актыўна шукае альтэрнатывы.

Іншыя кітайскія тэхналагічныя гіганты таксама прымаюць актыўныя меры ў адказ на экспартны кантроль ЗША. Такія фірмы як Baidu, ByteDance, Tencent і Alibaba зрабілі заказы на суму 1 мільярд даляраў на набыццё каля 100 000 працэсараў A800 ад амерыканскага вытворцы Nvidia, якія павінны былі быць пастаўлены ў гэтым годзе, распавядала Financial Times у жніўні. Дадаткова кітайскія кампаніі набылі графічныя працэсары на суму 4 мільярды даляраў, якія павінны быць пастаўлены ў 2024 годзе, паведамлялі два чалавекі, блізкія да Nvidia.

A800 — гэта аслабленая версія найноўшага графічнага працэсара Nvidia A100 для цэнтраў апрацоўкі даных. З-за экспартных абмежаванняў, уведзеных Вашынгтонам у мінулым годзе ў спробе задушыць тэхналагічныя амбіцыі Пекіна, кітайскія тэхналагічныя кампаніі могуць купляць толькі A800, якія маюць меншую хуткасць перадачы даных у параўнанні з A100.

Значныя авансавыя інвестыцыі ўтрымліваюць многія стартапы ад удзелу ў гонцы па развіцці вялікіх моўных мадэляў. Але здараюцца і выключэнні, калі маладому бізнэсу ўдаецца хутка прыцягнуць вялікія грошы. Напрыклад, стартап «01.AI», які быў заснаваны толькі ў канцы сакавіка, набыў значную колькасць высокапрадукцыйных чыпаў, дзякуючы аднаму з вядомых кітайскіх інвестараў.

Baidu са сваім рэзервам графічных працэсараў нядаўна выпусціла Ernie Bot 4, які па словах саміх прадстаўнікоў кампаніі «ні ў чым не саступае GPT-4».

Тут трэба разумець, што рэйтынг вялікіх моўных мадэляў (ВММ) — справа складаная з-за надзвычайнай складанасці гэтых мадэляў ШІ. Многія кітайскія фірмы, якія займаюцца штучным інтэлектам, павышаюць рэйтынг шляхам стараннага выканання крытэраў ВВМ, але эфектыўнасць гэтых мадэляў пры прымяненні да рэальных задач і дадаткаў у рэальным жыцці яшчэ пад пытаннем.

Меншым гульцам на рынку ШІ, якім не хапае грашовых сродкаў для назапашвання чыпаў, давядзецца задаволіцца менш магутнымі працэсарамі, якія не знаходзяцца пад экспартным кантролем ЗША. Акрамя таго, малыя кампаніі могуць чакаць патэнцыйных магчымасцяў, калі нейкі інвестар вырашыць іх набыць. Буйныя інвестары ж чакаюць, што з-за сукупнасці фактараў (дэфіцыту перадавых чыпаў, высокага попыту на даныя і ШІ-экспертаў, а таксама велізарных першапачатковых інвестыцый) галіна хутка пяройдзе ў «стадыю кансалідацыі», калі канкурэнты пачнуць злівацца адзін з адным з мэтай атрымання большай часткі рынку.

Каментары1

  • Common sense
    27.11.2023
    Неплохо штаты развели китайцев. Сейчас всё запретим,а ну быстро заказывайте!
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою6

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што выступіць з важнай заявай наконт Расіі3

Упершыню расійскія вайскоўцы здаліся ў палон робатам — наватарская аперацыя ўкраінскай штурмавой брыгады7

Самая дарагая сумачка ў свеце. Сумку для Джэйн Біркін прадалі за рэкордныя $10 мільёнаў

Трамп пахваліў прэзідэнта Ліберыі за англійскую, але там гэта мова афіцыйная2

За адзін вечар тры беларускія футбольныя клубы перамаглі супернікаў з Арменіі, Македоніі і Чарнагорыі. Гэта рэкорд7

У Гомелі з'явіўся сквер Міліцыі. Гараджан не пыталіся нават фармальна4

Вялікабрытанія і Украіна падпішуць гістарычную дамову аб пастаўцы тысяч ракет для СПА

«Са студзеня Расія страціла 100 тысяч салдат. Забітымі. Не ўсяго, а забітымі»8

У Мінску пачалі будаваць аўтадарогу з Калодзішчаў у Калодзішчы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою6

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць