Свет

У Японіі асудзілі дырэктара арганізацыі, якая адпраўляла пацыентаў на перасадку органаў у Беларусь

Для Японіі гэта першы выпадак, калі выносіцца прысуд менавіта па такой катэгорыі злачынства, паведамляе японскі тэлеканал NHK World-Japan. Раней у Беларусі загінулі два японскія пацыенты пасля трансплантацыі органаў.

Аляксандр Лукашэнка наведаў 25 лютага 2022 года Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі

Гаворка ідзе пра такійскую некамерцыйную арганізацыю «Падтрымка пацыентаў з цяжкімі захворваннямі».

У 2021—2022 гадах яна без адмысловага дазволу адправіла ў Беларусь трох пацыентаў з Японіі і атрымала за паслугі больш за 130 млн іен (каля 1 млн даляраў).

Дырэктар НКА 62-гадовы Хірамічы Кікучы (Hiromichi Kikuchi) быў арыштаваны 7 лютага 2023 года па падазрэнні ў парушэнні закона аб перасадцы органаў.

Паліцыя канфіскавала ў звязаных з НКА асоб спіс са 150 прозвішчамі, якія былі зацікаўлены ў аперацыі па трансплантацыі.

Падчас аперацый па трансплантацыі органаў у адной з клінік Беларусі тады загінулі два японскія пацыенты, бо ў іх развіліся ўскладненні «з-за непрафесійнага падыходу мясцовых хірургаў», па ацэнцы дактароў Японскага таварыства трансплантолагаў. 

Здымак з фотарэпартажу пра наведванне Лукашэнкам Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі ў 2022 годзе

Выжыць здолеў толькі адзін пацыент з трох. Усе яны перад гэтым заплацілі за аперацыі ў Беларусі значна больш за рынкавую цану, паведамілі тады ў японскай паліцыі.

І цяпер, паводле рашэння акруговага суда Токіа ад 28 лістапада, дырэктар НКА Хірамічы Кікучы быў прыгавораны да 8 месяцаў пазбаўлення волі і 6700 даляраў штрафу. Сам Кікучы не прызнаў сябе вінаватым і падаў апеляцыю ў Вярхоўны суд Японіі.

Гэты прысуд з'яўляецца беспрэцэдэнтным для краіны па дадзенай катэгорыі злачынства, адзначыў тэлеканал NHK World-Japan.

Адным з матываў злачынства было названа жаданне забяспечыць пацыентам хутчэйшы доступ да аперацый па перасадцы органаў, бо «ў Японіі людзі звычайна іх чакаюць доўга».

Нагадаем, што поспехамі ў галіне транспланталогіі ў лютым 2022 года ў прысутнасці Аляксандра Лукашэнкі выхваляўся дырэктар Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі Алег Румо.

Менавіта гэты цэнтр праводзіць навуковыя даследаванні па ўсіх напрамках сучаснай медыцыны, зыходзячы з напрацовак, звязаных з транспланталогіяй.

За перыяд з 2008 да 2021 года было выканана больш за 3 тысячы трансплантацый органаў.

Па словах Румо, у 2021 годзе цэнтр зарабіў на замежных пацыентах больш за 10 млн даляраў.

Румо асабліва хваліўся перад Лукашэнкам кліентамі з Ізраіля і Японіі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Калекцыю карцін Віктара Бабарыкі распрадаюць з вялікімі зніжкамі. Але без самага дарагога для яго твора5

Калекцыю карцін Віктара Бабарыкі распрадаюць з вялікімі зніжкамі. Але без самага дарагога для яго твора

Усе навіны →
Усе навіны

Ветэрана Беларускага металургічнага завода асудзілі. Меркавана, за Гаюна3

«Адбярыце ў гэтых неадэкватных пілу!» Як дэпутаты «навялі парадак» на гістарычных могілках у Брэсце3

Бабарыка: Калегі, якія далі паказанні супраць мяне, не змогуць патлумачыць, чаму гэта зрабілі, каб не страціць павагу ўнукаў14

«Спачатку было цяжка, а потым звыкаеш». Экс-гулец зборнай Беларусі восем месяцаў правёў у ЛПП10

На трасе М1 уключылі эксперыментальную сістэму лазераў для кіроўцаў2

«Мы нічога не баімся»: Зяленскі пракаментаваў пагрозы з боку Ірана

Маджтаба Хаменеі выжыў падчас абстрэлу Ізраіля, бо выйшаў у той момант з дому2

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала19

Пяць тэндэнцый, якія змяняюць сусветны рынак штучнага інтэлекту4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калекцыю карцін Віктара Бабарыкі распрадаюць з вялікімі зніжкамі. Але без самага дарагога для яго твора5

Калекцыю карцін Віктара Бабарыкі распрадаюць з вялікімі зніжкамі. Але без самага дарагога для яго твора

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць