Шматпакутны гандлёва-забаўляльны цэнтр у Мінску будуць прадаваць з аўкцыёну трэці раз
Гэта «Мега Парк» у Каменнай Горцы. Цана стала ніжэйшай у параўнанні з першапачатковай у два разы, піша Office Life.

Фота: Realt.by
Аўкцыён прызначаны на 12 снежня. Цяпер пачатковая цана — меншая за 61 мільён рублёў. Падчас першага аўкцыёну 27 кастрычніка яна дасягала 121 млн рублёў. Другія таргі прайшлі 17 лістапада, але ахвотных набыць аб'ект не было.
ГРЦ пачалі будаваць па інвестдамове ў 2012 годзе. Спачатку яго хацелі адкрыць у 2017 годзе, потым дату перанеслі на 2020 год. Заказчыкам будаўніцтва выступала кампанія «Вінтэраінвест». Аб'ект так і не дабудавалі, а сёлета вырашылі прадаць з аўкцыёну.
Цяпер чытаюць
Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю
Каментары