Грамадства1212

Ціханоўская правяла ў Вільні брыфінг з пасламі 30-ці краін, сярод якіх і пасол Арменіі

Гэта самая вялікая сустрэча з дыпламатамі, якую Святлана Ціханоўская мела ў Вільні. У брыфінгу ўдзельнічалі паслы большасці краін Еўрасаюза, а таксама Вялікабрытаніі, Нарвегіі, Японіі, Ізраіля, Канады і нават Малдовы і Арменіі.

Фота прэс-службы Ціханоўскай

Сустрэчу арганізавала пасольства Іспаніі ў Вільні, якая старшынюе цяпер у Еўрапейскім саюзе. На сустрэчу запрасілі як дыпламатаў з краінаў ЕС, так і іншых краінаў, акрэдытаваных у Літве.

Усяго ў сустрэчы ўзялі ўдзел паслы наступных краін:

Бельгія, Кіпр, Люксембург, Балгарыя, Чэшская Рэспубліка, Венгрыя, Румынія, Нямеччына, Латвія, Данія, Эстонія, Фінляндыя, Швецыя, Італія, Францыя, Нідэрланды, Іспанія, Ірландыя, Грэцыя, Польшча, Харватыя, Вялікабрытанія, Нарвегія, Японія, Арменія, Ізраіль, Малдова, Канада.

Звяртае на сябе ўвагу прысутнасць сярод іншых дыпламатаў пасла Арменіі, якая яшчэ нядаўна была саюзніцай Расіі, але цяпер усё больш заўважна мяняе палітычную арыентацыю на празаходнюю.

Фота прэс-службы Ціханоўскай

Падчас сустрэчы Ціханоўская распавяла пра сітуацыю з палітвязнем Міколам Статкевічам, калі вестак пра яго няма настолькі доўга, што ходзяць чуткі нават пра яго смерць, а таксама пра іншых палітвязняў, многія з якіх знаходзяцца ў няволі ў цяжкім стане.

«Паважаныя дыпламаты, прашу вашай дапамогі. Я прашу вас і вашыя сталіцы публічна запатрабаваць доступу да палітвязняў, запатрабаваць іх неадкладнага вызвалення і заклікаць інстытуты ААН звярнуць увагу на гэтую сітуацыю. Без ціску і міжнароднай увагі рэжым працягне забіваць нашых людзей за кратамі», — адзначыла Ціханоўская.

Таксама яна падкрэсліла важнасць тэмы «Еўрапейская будучыня Беларусі — Еўрапейскі Саюз», пад знакам якой будзе праходзіць 2024 год:

«Сёння нам не патрэбны абяцанні сяброўства; пра гэта гаварыць заўчасна. Але мы можам пачаць рыхтаваць, напрыклад, пагадненне аб асацыяцыі. Нам патрэбны сігнал аб тым, што дзверы Еўропы будуць адчынены для нашай краіны ў будучыні.

Мы павінны паказаць беларусам усе перавагі быць з Еўропай, а не з Расіяй», — заявіла дэмакратычная лідарка.

Таксама на сустрэчы гаварылі пра падтрымку рэпрэсаваных рэжымам і пра пытанні легалізацыі беларусаў ды выдачу пашпартоў замежніка. 

Каментары12

  • Андрей
    30.11.2023
    Глянул на групповые фото и ни на одной их этих дам взгляд не задержался. Все какие-то бесцветные создания.
  • Alex
    30.11.2023
    А с кем там последний раз Алейник встречался? С водителем помощника посла "ДНР" в Северной Корее? ))) Такими темпами ему скоро придется доказывать, что он вообще представляет какое-то государство, а не является выскочкой из подворотни своего пахана)
  • Алек. Ру
    30.11.2023
    Vypadkova, нажаль, Украіна мае асобыя стасункі са спадарыняй Ціханоу́скай... А то значыць, поу́ную адсутнасць апошніх...

Цяпер чытаюць

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы42

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы

Усе навіны →
Усе навіны

Сярэдні заробак у Беларусі бруднымі склаў $1067, у Мінску — $1470, але гэтай анамаліі ёсць тлумачэнне6

Беларусы паставілі ў Кіеве пункт нязломнасці10

15‑гадовы падлетак у Пінскім раёне прапаў тры дні таму, яго шукае больш за 100 чалавек

Лідарка літоўскіх лібералаў: Пераезд Ціханоўскай у Польшчу — страта для Літвы10

Беларус вядзе канал пра будаўніцтва і рамонт. У яго ўжо больш за мільён падпісчыкаў4

У Мінску на пешаходным пераходзе збілі жанчыну і 12‑гадовую дачку 8

Затрымалі 19‑гадовага пінчука за «рэабілітацыю нацызму»13

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?8

У Венесуэле вызвалены яшчэ каля 80 палітычных зняволеных. Гэтага патрабавалі ЗША1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы42

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць