Свет22

На ўзбярэжжа Даніі выкінула шмат абутку і халадзільнікі

Кантэйнеравоз дацкай транспартнай кампаніі Maersk трапіў у шторм у Паўночным моры, у выніку чаго змесціва часткі кантэйнераў вымыла на паўночнае ўзбярэжжа Даніі.

Фота: пляжны прыстаў Томас Дуурлу

Пра гэта са спасылкай на дацкія СМІ паведамляе «Еўрапейская праўда».

Кантэйнеравоз Mayview Maersk трапіў у шторм «Пія» ў Паўночным моры, пра што стала вядома ў пятніцу 22 снежня. Судна накіроўвалася з нямецкага Брэмегавена ў польскі партовы горад Гданьск, куды павінна было прыбыць 24 снежня.

Больш за 40 кантэйнераў, паводле ацэнак дацкіх СМІ, змыла ў мора, прычым частку з іх ужо прыбіла да паўночнага ўзбярэжжа Даніі.

Сярод грузу, які апынуўся на беразе, — абутак, халадзільнікі, лекавыя тавары, дэталі ад цацак і да таго падобнае.

Згодна з заканадаўствам Даніі, усе гэтыя рэчы лічацца ўласнасцю кампаніі Maersk, таму наглядчыкі на пляжах чакаюць, пакуль прадстаўнікі кампаніі з імі звяжуцца і збяруць іх — тым больш, што салёная вада раз'ядае некаторыя з іх.

Некаторыя ўсё роўна спрабуюць скрасці вымытыя на бераг рэчы. У суботу ўвечары паліцыя Паўночнай Ютландыі канфіскавала 14 кампрэсараў, якія, імаверна, спрабавалі забраць з берага ў сяле Блохус на паўночным узбярэжжы.

Каментары2

  • антижир
    25.12.2023
    ну.
    а нехта яшчэ будзе мяне ўпікаць наконт Жіра) бачылі, як паласкала "бравава" "капитана" наконт операции "Зимнее волшебство", забруджвання Балтыйскага мора і не толькі...

    хочацца спадзявацца, што рэд. такі зрабіў нарэшце свае высновы, і жіра больш тут сапраўды няма
  • Woodoo Cult
    27.12.2023
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ11

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскі астранаўт у космасе раптам развучыўся гаварыць2

У Ізраілі прынялі новы закон аб смяротным пакаранні праз павешанне11

Трамп хоча, каб за вайну ЗША супраць Ірана заплацілі арабскія краіны7

У Расіі прымусяць плаціць за выкарыстанне VPN. А можа будуць і штрафаваць5

Ці абавязкова ў грамадскім транспарце здымаць заплечнікі?5

«Зроблена хатнімі гаспадынямі». Кіраўнік Rheinmetall пагардліва выказаўся пра ўкраінскія дроны, украінцы яму адказалі17

Памёр артыст, які быў адной з зорак «Масак-шоу»4

Вызваленым палітвязням пастфактум анулявалі пашпарты12

Беларуская музыкантка трапіла на гістарычны фестываль у Польшчы — і цяпер шые касцюмы розных эпох

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ11

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць