Культура55

Льюіс Кэрал па-беларуску ў новым ARCHE

Таксама ў літаратурным нумары часопіса: урывак скандальнага рамана «Параноя», Хадановіч, Морт, Толкін...

Гэты ARCHE, у адрозненні ад серыі амаль цалкам гістарычных папярэдніх нумароў, быў аддадзены на водкуп літаратарам і літаратурным крытыкам. У іх ліку — Віктар Марціновіч з паўзабароненым раманам «Параноя» (у ARCHE друкуецца ўрывак твора па-беларуску), а таксама харват Міленка Ергавіч, які сёлета трапіў у фінал прэстыжнай літаратурнай прэміі Angelus (у нумары – яго апавяданне).

А яшчэ, пасля колькігадовага перапынку, ARCHE завяршае пачатае: публікуе другую частку льюіскэралаўскай класікі. (Нагадаем, раман "Алесіны прыгоды ў цудоўнай краіне" ў перакладзе Максіма Шчура друкаваўся ў ARCHE №2'2002). Пра прыгоды Алісы-Алесі можна пачытаць сабе і дзеткам у вытанчаным перакладзе Веры Бурлак — "Скрозь Люстэрка, і Што ўбачыла там Аліса".

Са сваёй прозы ў нумары: урывак з новага рамана «Шалом» Артура Клінава, фантасмагорыя ад Аляксея Бацюкова, вясёлы постмадэрн ад Сяргея Балахонава пра героя відэагульяняў вадаправодніка Марыё, а таксама нізкі вершаў Андрэя Хадановіча, Вальжыны Морт, Марыі Мартысевіч і Віталя Рыжкова.

Шукайце ARCHE ў кнігарнях і ў незалежных распаўсюднікаў. Падпіска на часопіс «ARCHE Пачатак» прымаецца ва ўсіх аддзяленнях «Белпошты».

Каментары5

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?3

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?

Усе навіны →
Усе навіны

Хто б яшчэ з паказной радасцю пагадзіўся з прыніжальным выпраўленнем? Толькі Лукашэнка15

«Знайсці нумар у гатэлі можна і за 8 рублёў». Беларус адправіўся ў суперэканомнае падарожжа па краіне2

У Барселоне бацькі пакінулі 10-гадовае дзіця ў аэрапорце, каб не прапалі квіткі і адпачынак15

Трамп заявіў пра гатоўнасць ЗША да ядзернага канфлікту з Расіяй10

Святлана Ціханоўская расказала пра хваробу сына і яго цікавасць да геапалітыкі13

Украінскі салдат уратаваўся з акружэння на электраровары, які яму скінулі з дрона1

З кастрычніка пачнуць дзейнічаць новыя правілы ўезду ў ЕС. Што зменіцца для беларусаў

«На плячах маечка Mark Formelle». Гурт Leibonik выпусціў новы альбом6

Журналіст Ігар Карней пра тое, як атрымаў у спадчыну рэпрэсаваныя гены1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?3

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць