Эканоміка44

Урад не здолеў забяспечыць рынак беларускімі агуркамі — МАРГ

Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў у эфіры тэлеканала СТБ паведаміў, што падчас цяперашняга міжсезоннага перыяду у Беларусі ў цяпліцах плануецца вырасціць больш за дзевяць тысяч тон агуркоў. Але гэта не забяспечвае патрэбы краіны.

Фота: NARONG KHUEANKAEW / vecteezy.com

«Адзначу, што мы гэта робім упершыню: і таматы, і агуркі. Чаму раней не было? Таму што можна было прывезці па імпарце. Усё ж такі асвятляць і ацяпляць цяпліцы — гэта дорага», — заявіў міністр.

Паводле слоў Аляксея Багданава, ва ўмовах заходніх санкцый імпартаваць зімой патрэбны аб'ём агуркоў з шэрагу краін стала немагчыма, а калі купляць у Расіі — то гэта нятанна. Маўляў, там няма такога цэнавага рэгулявання, як у Беларусі, таму закупачная цана за 1 кг агуркоў вырасла ў Расіі да прыкладна 10 беларускіх рублёў. У беларускай розніцы такія агуркі будуць каштаваць ужо 15 рублёў за кілаграм.

Пры гэтым у Беларусі закупачная цана — 5-6 рублёў, таму цана на прылаўку вагаецца прыкладна ў межах ад 7 да 8 рублёў.

У той жа час міністр прызнаў, што месячная патрэба беларускага рынку — 2,5 тысячы тон агуркоў, а значыць, што аб'ёму ў дзевяць тысяч тон, якія робяць у Беларусі, не хопіць, таму хоцькі-няхоцькі давядзецца закупаць дарагія расійскія.

Раней прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка заяўляў аб планах цалкам забяспечыць Беларусь айчыннымі агуркамі ў міжсезонне. «Распрацаваны план-графік мадэрнізацыі цяпліц для таго, каб выйсці на неабходныя аб'ёмы. У выніку, па запэўненнях адпаведных службовых асоб, у сезоне 2023-2024 года патрэба рэспублікі ў агурках будзе забяспечана ў поўным аб'ёме», — адзначаў ён.

Каментары4

  • Русый
    26.12.2023
    Леша и в Минсельхозпроде говорить умел. Красиво, лизливо, лживо.
  • За Свабоду!
    26.12.2023
    У адных яіц няма, ў другіх агуркоў. Агра дэфіцітнае порна нейкае.
  • Памідор
    26.12.2023
    Гэта пачатак канца гэта "урада"

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Хутка 4 мільёны працоўных сагнуцца, на карачкі стануць, і мы не зможам ім нармальны заробак плаціць25

Лукашэнка: Хутка 4 мільёны працоўных сагнуцца, на карачкі стануць, і мы не зможам ім нармальны заробак плаціць

Усе навіны →
Усе навіны

Генеральны сакратар НАТА падтрымаў ідэю Трампа спыніць вайну ва Украіне па лініі фронту

Лукашэнка загадаў чыноўнікам праводзіць нарады на выходных і пасля працы2

Музыкант Алег Скрыпка: Я за вайсковы пераварот21

Беларус прадае слоік мёду за 1500 рублёў. За што такія грошы6

Не ўскладняйце, Мікола. Бугай адказвае Дзядку40

«Ён сапраўды як мала хто заслужыў яе» — Мілінкевіч пра прэмію для Пачобута4

Турыстка назвала Гродна «невялікім правінцыйным гарадком». Беларусы не пагадзіліся27

Пяць жыхароў Навагрудка асудзілі за стварэнне дваровага чата. Усіх у калонію4

На Аўтазаводскай лініі метро спыняўся рух цягнікоў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Хутка 4 мільёны працоўных сагнуцца, на карачкі стануць, і мы не зможам ім нармальны заробак плаціць25

Лукашэнка: Хутка 4 мільёны працоўных сагнуцца, на карачкі стануць, і мы не зможам ім нармальны заробак плаціць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць