Свет

Расія папярэдзіла ЕС аб магчымасці новых перабояў з пастаўкамі сыравіны

Аднак там да гэтага ўжо падрыхтаваліся

Расія папярэдзіла Еўрапейскі Саюз, што пастаўкі нафты ў Славакію, Венгрыю і Чэхію могуць скараціцца праз планы Украіны павялічыць плату за транзіт. Аб гэтым у панядзелак паведаміў прэм'ер-міністр Славакіі Роберт Фіца.

Аднак у адрознінне ад мінулагодняй сітуацыі з пастаўкамі расійскага газу ў Еўропу, новы энергетычны канфлікт Расіі і Украіны не павінен выклікаць вялікіх праблем у згаданых краінах – іх нафтавыя рэзервы дастатковыя, каб перачакаць зіму.

Венгерская нафтагазавая кампанія MOL Nyrt заявіла, што атрымала апавяшчэнне ад расійскай «Транснафты», што адсутнасць транзітных дамоў з «Укртранснафтай» можа прывесці да скарачэння паставак нафты ў Цэнтральную Еўропу пачынаючы з 1 студзеня.

Магчымасць перабояў у пастаўках сырой нафты можа з'явіцца «у сувязі са спрэчкай паміж гэтымі двума краінамі (Расіяй і Украінай)» – заявіў спадар Фіца.

Нагадаем, што мінулай зімой па падобных прычынах былі спыненыя пастаўкі газу, што выклікала вялікія цяжкасці ў энергетычнай сферы краін Цэнтальнай Еўропы.

«Але ў адрозненне ад газавага крызісу ў студзені мінулага года, любыя магчымыя перабоі ў пастаўках нафты могуць быць кампенсаваныя пастаўкамі праз альтэрнатыўныя маршруты» – адзначае славацкі прэм’ер-міністр.

Доля расійскай нафты ў Славакіі складае 90% ад унутранага попыту. Альтэрнатывай могуць стаць пастаўкі з выкарыстаннем чыгункі. Аднак неабходнасці ў гэтым пакуль няма. Міністр прамысловасці Славакіі Любамір Яхнатэк запэўніў, што краіна мае нафтавыя запасы, якіх хопіць больш чым на тры месяцы.

Чэшская Рэспубліка таксама падрыхтавалася да скарачэння паставак нафты з Расіі. Афіцыйны прадстаўнік Міністэрства прамысловасці Чэхіі Томаш Бартоўскі адзначыў, што «мы прайшлі праз аналагічныя сітуацыі ў 2008 і 2007 гадах і таму мы гатовыя».

Чэхія менш залежыць ад расійскай нафты, чым Славакія. Прамысловасць гэтай краіны на 30% забяспечваецца нафтай з порта Трыест, куды тая дастаўляецца з Персідскага заліва. Аднак у выпадку неабходнасці, пастаўкі сыравіны па гэтым шляху могуць задаволіць патрэбы ўсёй чэшскай гаспадаркі. Што праўда, на гэта патрэбны некаторы час.

Падобная сітуацыя і ў Венгрыі. Нафтавых рэзерваў гэтай краіны дастаткова на 90 дзён. Для павелічэння паставак сыравіны з адрыятычнага накірунку будзе дастаткова месяца. У такой сітуацыі, скарачэнне паставак нафты Расіяй у краіны Цэнтральнай Еўропы можа каштаваць для Крамля вельмі дорага. Калі Венгрыя і Чэхія пераарыентуюцца на паўднёвы накірунак, то іх рынкі будуць страчанымі для Расіі.

АП, паводле The Wall Street Journal

Каментары

Цяпер чытаюць

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро15

19 студзеня будзе сіні панядзелак. Што гэта такое?8

Манах Юравіцкага манастыра памёр у 37 гадоў3

У Крупках продажы семак б’юць рэкорды. Але хто аб’ядае мясцовыя крамы?4

Яшчэ шэсць немаўлят з радзільні ў Новакузнецку, дзе памерлі дзевяць дзяцей, знаходзяцца ў рэанімацыі

Сёння ноччу было да мінус 30°С2

Спявачка Лера Яскевіч падзялілася болем: «Магчыма, я не змагу выпускаць песні пад сваім імем». Што здарылася?4

У Гомелі электрык учыніў восем замыканняў у чужой кватэры і спаліў тэхніку9

Гродзенка паказала распакоўку з крамы: грошы аддала, а ежы амаль няма9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць