У Пружанах захрасла машына хуткай дапамогі — наступствы непагадзі на Берасцейшчыне
За мінулыя суткі ратавальнікі Брэсцкай вобласці неаднаразова выязджалі на ліквідацыю наступстваў непагадзі, звязаных са снегам, піша прэс-служба МНС.

Так, было 8 выездаў на аказанне дапамогі насельніцтву і арганізацыям у прыбіранні і распілоўцы дрэў, якія зваліліся на праезную частку дарогі, таксама прыбіралі дрэва з правадоў лініі электраперадач.



Чатыры разы буксіравалі аўтамабілі, у тым ліку седлавыя цягачы і аўтамабіль хуткай медыцынскай дапамогі ў Пружанах.
Пацярпелых няма.
Каментары