Свет11

У Самалі захапілі верталёт ААН з экіпажам і пасажырамі

Захоп верталёта здзейснілі ўдзельнікі ўзброенай ісламісцкай арганізацыі «Аш-Шабаб», якая вядзе баявыя дзеянні з урадавымі сіламі, паведаміла Reuters.

Фота ілюстрацыйнае

Верталёт ААН вылецеў з горада Беледуэйне ў цэнтральнай частцы Самалі і накіроўваўся ў горад Вісіў, які знаходзіцца недалёка ад лініі баявога судакранання ўрадавых сіл і атрадаў «Аш-Шабаб». Неўзабаве пасля ўзлёту верталёт з-за тэхнічнай няспраўнасці зрабіў вымушаную пасадку ў раёне, які кантралюе ўзброеная групоўка.

Верталёт перавозіў медыкаменты і павінен быў забраць параненых салдат. На яго борце знаходзіліся двое самалійцаў і некалькі іншаземцаў, гаворыцца ў публікацыі Reuters.

Крыніца агенцтва Reuters у ААН паведаміла, што верталёт належаў місіі арганізацыі па садзейнічанні Самалі, членамі яго экіпажа былі пяць іншаземцаў. Яшчэ дзве крыніцы Reuters у ААН заявілі, што ўсяго на борце знаходзіліся дзевяць пасажыраў.

BBC News піша, што ў верталёце было восем чалавек: чальцы экіпажа і пасажыры. Іх лёс невядомы.

Каментары1

  • чем дальше тем хуже
    11.01.2024
    менять отношение к "дикарям" надо цивилизованной части мирового сообщества, иначе все пропадём...

Цяпер чытаюць

«Чакаю тавар ужо 13 дзён». Што пішуць кліенты аб праблемах Wildberries6

«Чакаю тавар ужо 13 дзён». Што пішуць кліенты аб праблемах Wildberries

Усе навіны →
Усе навіны

«Паставілі перад фактам: альбо плацім, альбо застаемся». Група турыстаў з-за закрытай мяжы мела праблемы з вяртаннем дамоў3

Зяленскі расказаў пра новы ўкраінскі контрнаступ

«Яны ўжо ніколі не вярталіся». Беларусы стварылі мультфільм пра палескую шляхту, якая вымушана выехала ў Польшчу6

«Нас там не лічаць за людзей». Былы палітвязень Павел Нікіценка расказаў пра амаль адбытае зняволенне і нечаканае вызваленне2

Трамп заявіў, што Пуцін яго падвёў сваім нежаданнем завяршаць вайну9

«Кіберпартызаны» расказалі, як вылічваюць людзей па «справе Гаюна»9

Расіяне скінулі бомбу на Канстанцінаўку ў Данецкай вобласці, загінула пяць чалавек1

МУС Беларусі: Ніякіх даведак для выезду за мяжу без пашпарта ў нас не існуе19

Кітайцы купілі нямецкія брэнды MediaMarkt і Saturn1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чакаю тавар ужо 13 дзён». Што пішуць кліенты аб праблемах Wildberries6

«Чакаю тавар ужо 13 дзён». Што пішуць кліенты аб праблемах Wildberries

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць