Абноўленыя Канцэпцыю нацбяспекі і Ваенную дактрыну Беларусі вынесуць на зацвярджэнне УНС
Лукашэнка праводзіць пасяджэнне Рады бяспекі, якое прысвечана разгляду двух дакументаў стратэгічнага планавання — праектаў Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі і Ваеннай дактрыны Беларусі, паведамляе БелТА.

Значнасць мерапрыемства, паводле слоў Лукашэнкі, абумоўлена і той акалічнасцю, што па новай Канстытуцыі абодва дакументы зацвярджаюцца «Усебеларускім народным сходам».
«Вы ведаеце абстаноўку не горш за мяне. Ключавыя напрамкі трансфармацыі сучасных рызык, выклікаў і пагроз у сферы нацыянальнай бяспекі даволі падрабязна выкладзены ў Канцэпцыі і Ваеннай дактрыне.
І многія закладзеныя там адзнакі і прагнозы ўжо спраўджваюцца. Паглядзіце, што адбываецца на Блізкім Усходзе. Гэта найстрашэнная гуманітарная катастрофа», — заявіў Лукашэнка падчас нарады.
Ён запатрабаваў нефармальна падысці да падрыхтоўкі новай Канцэпцыі.
«Вынесці яе на шырокае грамадскае абмеркаванне з прыцягненнем прадстаўнікоў навуковай і экспертнай супольнасці, сродкаў масавай інфармацыі. Грунтоўна абмеркаваць гэты дакумент, спытаць меркаванне людзей. Бо гарантаванне нацыянальнай бяспекі — гэта наша агульная задача. Кожнага грамадзяніна Беларусі», — дадаў ён.
-
Ціханоўскі расказаў, як за дапамогу яму асудзілі іншага вязня, што сядзеў не за палітыку
-
«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!». Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі
-
«Калеснікаву перад сустрэчай з бацькам спрабавалі прывесці ў парадак — яна была на ўзмоцненым харчаванні»
Каментары
Вельмі няхілая сучасная сістэма ўлады атрымліваецца, якая можа існаваць і будзе існаваць толькі пры Лукашэнку. Бо калі яго не стане, яна здохне, як не кормленая скаціна тымі скатаводамі з УНС пакуль яны засядалі ў новых бюракратычных кабінетах Новай супер дэмакоатычнай на гэты раз Кагстытуцыі-2022.
Он заменил Беларусь и её интересы, собою и своею семьёй, и под это заставил плясать 9 миллионов населения Беларуси.
Понятно, что многие согласны на такой подход, но и никто не будет спорить, что лукашенко, его личные интересы, его семья, интересы его семьи - не одно и тоже, что есть Беларусь, беларусы и их национальные интересы.