Грамадства33

Міністр адукацыі расказаў, як зменіцца прыём у дзіцячыя садкі

Міністр адукацыі Андрэй Іванец на сустрэчы з педагогамі ў Гомелі расказаў, што запісаць дзіця ў садок у наступным годзе стане прасцей.

Міністр адукацыі Андрэй Іванец. Фота: БелТА

Цяпер пераводзяць у электронную форму дзве адміністрацыйныя працэдуры — пастаноўку на ўлік і прыём у дзіцячыя садкі. Іванец мяркуе, што ў 2025 годзе гэтыя дзве працэдуры будуць цалкам пераведзеныя ў электронны фармат і бацькам не трэба будзе прыходзіць у раённыя аддзелы адукацыі, піша БелТА.

Іванец дадаў, што інтэрактыўная карта свабодных месцаў у дзіцячых садках павысіла ўзровень дасведчанасці бацькоў. Да ўвядзення гэтай карты, па яго словах, у Міністэрства адукацыі паступала даволі вялікая колькасць зваротаў ад бацькоў наконт наяўнасці свабодных месцаў у дзіцячых садках. Таксама бацькі цікавіліся, як менавіта паставіць дзіця на ўлік. Міністр адукацыі кажа, што сёння такіх скаргаў няма.

Інтэрактыўная карта абнаўляецца штомесяц. У ёй ёсць інфармацыя пра колькасць свабодных месцаў з указаннем узроставых груп.

Каментары3

  • No
    16.01.2024
    Старанны дупаліз
  • Ёсік
    16.01.2024
    Бацькі павінны прысягнуць лукашэнку, абавязкова стоячы на БЧБ сьцягу і Пагоне, дзіця адразу запісаць на курсы па стральбе, частку грошай пералічваць мусаўцам, вывучыць усе песьні дзімкінай жонкі. Шмат шчэ якой херні можна патрабаваць, каб дзіця ў садок патрапіла. Здаецца, хутка прыйдзе і такое патрабаваньне.
  • бацькам хамячкоў
    16.01.2024
    Дзяцей яшчэ не забіраюць?

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Усе навіны →
Усе навіны

«На сёння магчымая справядлівая версія — стаім там, дзе стаім». Зяленскі выказаўся наконт тэрытарыяльнага пытання7

Аб’ект «Участак». Што напраўду будуюць на былой ракетнай базе пад Слуцкам паводле сакрэтнага распараджэння Лукашэнкі7

Былога фігуранта справы «Белага легіёна» зноў арыштавалі па крымінальнай справе6

У Індыі хуткасны цягнік сутыкнуўся са статкам дзікіх сланоў1

У Валожынскім раёне пад коламі аўто загінула дзіця

Кіроўца ехаў па МКАД на аварыйнай машыне. Яго пакаралі1

Каталікам Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі дазволілі не пасціць 2 студзеня3

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА22

Біл Клінтан, Майкл Джэксан і Мік Джагер. Каго можна знайсці ў новых дакументах са справы Джэфры Эпштэйна10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў56

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць