Свет1212

«Прапаганда гаворыць: «Мы — рускія». А мы не рускія». Башкірскія актывісты заклікалі да пратэстаў і ў іншых нацыянальных рэспубліках

Прыхільнікі асуджанага 17 студзеня Фаіля Алсынава пачалі публікаваць заклікі да насельніцтва Башкартастана сабрацца на акцыю пратэсту ва Уфе. Да гэтага пратэсты праходзілі толькі ў невялікім горадзе Баймак за 400 км ад сталіцы рэспублікі. У адным з распаўсюджаных відэа выйсці на акцыі пратэсту просяць і жыхароў іншых нацыянальных рэспублік, піша «Агентство».

Пратэстоўцы ў Баймаку. Скрын відэа: zhivoygvozd / YouTube

Першыя заклікі пачалі зʼяўляцца ў каналах пасля заканчэння пратэстаў у Баймаку ўвечары 17 студзеня. На іх жыхароў Рэспублікі заклікалі выйсці 19 студзеня ў 10:00 да помніка нацыянальнаму герою Салавату Юлаеву. 

Адзін з відэаролікаў са зваротам запісаў стваральнік «разумнай калонкі» (аналаг «Алісы» ад Яндэкса на башкірскай мове) Айгіз Кунафін. Гэта відэа перапосціў канал «Той самы з Башкарт» (адзін з галоўных каналаў пра пратэсты ў Башкартастане). 

Выйсці на акцыю ва Уфе заклікаў і выканаўца песень на башкірскай мове Алтынай Валітаў. Ён запісаў пранікнёны зварот да шматнацыянальнай краіны. 

«Прапаганда гаворыць: «Мы — рускія», а мы не рускія», — гаворыць ён. Ён просіць дазволіць народам быць сабою. 

 

Таксама башкірскі спявак размясціў у Instagram відэа са зваротам да жыхароў іншых рэспублік.

Ён заклікаў людзей выходзіць 19 студзеня ў 10:00 да адміністрацый сваіх рэгіёнаў з патрабаваннем зрабіць роўнымі з рускімі ў правах нацыянальныя меншасці Расіі і праводзіць сумленныя выбары кіраўнікоў рэгіёнаў з допускам на іх мясцовых кандыдатаў. 

«Я б прамаўчаў цяпер, але ў душы гарыць за гэтае самавольства.

Чаму рускія ва Уфе ходзяць са словамі «Расія для рускіх», і іх не саджаюць. А башкіра, які выступае ў абарону свайго народа, на сваёй зямлі саджаюць. Чаму? Таму што мы нацыянальная меншасць. Ім на ўсю краіну крычаць: «Мы рускія!» — можна, а нам на сваёй зямлі нельга. Дзе справядлівасць? І мы павінны праглынуць гэтае самавольства? Праглынем, і праз 100 гадоў башкірскі народ з тысячагадовай гісторыяй знікне. Я не гатовы мірыцца з гэтым. Мы, башкіры, не гатовыя», — сказаў Валітаў. 

У чацвер пратэсты ў Башкірыі ўпершыню пракаментаваў  і кіраўнік рэспублікі Радый Хабіраў. Ён назваў прыхільнікаў Алсынава, у тым ліку актывіста Руслана Габасава і чабана Фанзіля Ахметшына, «здраднікамі», якія заклікаюць да аддзялення Башкартастана ад Расіі і партызанскай вайны. Астатнім удзельнікам пратэстаў і «грамадства ў цэлым» Хабіраў падзякаваў. Паводле яго, яны «паглядзелі і пакінулі акцыю». 

Пратэсты ў невялікім башкірскім горадзе Баймак, выкліканыя працэсам па справе Алсынава (яму прысудзілі 4 гадоў калоніі агульнага рэжыму), сталі найбуйнейшымі ў Расіі з пачатку вайны ва Украіне. Улады жорстка задушылі іх, каля 40 чалавек пацярпелі, шасцярых удзельнікаў акцыі арыштавалі.

МУС Башкартастана распачала крымінальную справу аб масавых беспарадках.

Каментары12

  • ром
    18.01.2024
    Хабиров русский?? Там в чинушах русские ходят??? Нет. Башкиры.. но снова русские плохие🤣
    Рф нужно отправить всех желающих в свободное плавание… а позже кто захочет те вернутся..
  • .-
    18.01.2024
    Тенденция однозначно хорошая, но пока что количество просмотров таких постов в телеге мизер даже по меркам Башкирии. Но тем не менее.
  • это другое
    18.01.2024
    заклікаюць да аддзялення Башкартастана ад Расіі і партызанскай вайны


    А как же право на самоопределение, как на Ддонбассе?)

Цяпер чытаюць

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусбанк зноў працягнуў дзеянне зніжаных ставак па крэдытах на новабудоўлі1

Блогерка заявіла пра спробу выкрадання дзяцей у Бараўлянах5

Літва пакуль не збіраецца закрываць мяжу з Беларуссю4

У пенсіянеркі з Баранавічаў канфіскавалі 4 кг марыхуаны9

Жыхароў Курскай і Белгарадскай абласцей Расіі, дзе былі баі, накіроўваюць у беларускія санаторыі2

«Прэтэнзій да Офіса ў мяне няма». Сяргей Ціханоўскі расказаў пра размову з Вячоркам і Кучынскім і іх прабачэнні53

60 метэазондаў паралізавалі працу Віленскага аэрапорта: абмежаванні закранулі 50 рэйсаў8

Лукашэнка паказаўся ў Амане толькі на чацвёрты дзень візіту — дома ў султана. З ім Віктар і Коля20

Фінальны тэкст мірнага пагаднення па Украіне яшчэ не ўзгоднены3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць