Свет33

Башкірскага актывіста прысудзілі да чатырох гадоў калоніі. Яго зноў прыйшлі падтрымаць тысячы чалавек, іх разагналі 

Прысуд Фаілю Алсынаву вынес Баймакскі раённы суд Башкартастана. Актывіста прысудзілі да 4 гадоў калоніі — столькі першапачаткова прасіла пракуратура. Мінулы раз да суда прыехалі каля 5 тысяч чалавек — вынясенне прысуда перанеслі на сёння. 

Справу супраць актывіста распачалі на просьбу кіраўніка Башкартастана Радыя Хабірава. Падставай для крымінальнага пераследу стала прамова Алсынава падчас узгодненага мітынгу вясной 2023 года. У ёй актывіст, у прыватнасці, ужыў словазлучэнне «кара халык»:

«Армяне зʼедуць на сваю радзіму, «кара халык» — да сябе, рускія — у сваю Разань, татары — у свой Татарстан. Мы не зможам перасяліцца, у нас няма іншага дома, наш дом тут!»

Экспертыза, праведзеная падчас расследавання, вырашыла, што гэта гэтае словазлучэнне «адпавядае значэнню слоў «хачы«, «чуркі«, «чарнамазыя». На падставе экспертызы Алсынава абвінавацілі ў экстрэмізме, нібыта ён даў «негатыўную ацэнку» жыхарам Цэнтральнай Азіі і Каўказа. Мясцовыя актывісты ж настойваюць, што пераклад прамовы, які быў прадстаўлены ў судзе, наўмысна сказілі.

На абвяшчэнне прысуду Алсынаву сёння таксама прыйшлі некалькі тысяч чалавек, піша Rusnews. Паводле ацэнкі «Вёрсткі«, каля будынка суда сабралася больш за тры тысячы чалавек.

Пратэстоўцы скандавалі «Свабоду!» і «Фаіль, мы з табой!» У Баймаку паліцыянты перакрылі дарогу да суда і не прапускаюць аўтамабілі. Відавочцы сцвярджаюць, што ў горадзе глушаць Інтэрнэт.

Спецназ пачаў збіваць і затрымліваць людзей. 

Некалькі башкірскіх тэлеграм-каналаў, якія выкарыстоўвалі для каардынацыі акцый пратэсту ў абарону Алсынава, былі заблакаваныя. Расфінмоніторынг 16 студзеня ўнёс актывіста ў спіс экстрэмістаў.

Каментары3

  • 123
    17.01.2024
    “Некалькі башкірскіх тэлеграм-каналаў, якія выкарыстоўвалі для каардынацыі акцый пратэсту ў абарону Алсынава, былі заблакаваныя”. Яшчэ адзін доказ таго як хутка тэлеграм блакуе няўгодныя крамлю каналы і робіць гэта па запыту фсб.
  • belaruz z Wami
    17.01.2024
    Russo kraina terrorysto. Oblliko immorale!
  • Ёсік
    17.01.2024
    Сіклівая і крывадушная ўлада. Украінцаў называюць укропамі, хахламі, прабачце, канстатуюць факты, а мужык ужыў славазлучэньне народ з Арды, але яго словы перакруцілі ў нужны бок, і 4 гады.

Цяпер чытаюць

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў8

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў

Усе навіны →
Усе навіны

Падазроную кільку прадаюць у Мінску. Рэч у тым, што гэта не зусім рыба7

Менеджара з холдынга «Амкадор» асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

У Польшчы затрыманы вядомы расійскі навуковец з Эрмітажа па запыце Украіны19

«Кроў ішла ракой»: дзяўчынцы на рэйсе Хургада — Мінск стала блага падчас палёту6

Як фаніпальскія «шпакоўні» перамаглі хэйт: мікрастудыі па 18 кв. м размялі за тыдзень7

Самалёт Нікола Пашыняна не змог сесці ў Маскве праз атаку дронаў1

Джоні Дэп экранізуе «Майстра і Маргарыту» Булгакава — рыхтуецца першы англамоўны фільм11

Абвешчаны пераможцы фотаконкурсу Comedy Wildlife Awards 20251

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў8

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць