Улада1010

Новая нафтавая вайна Беларусі з Расіяй

Расія паінфармавала Беларусь пра пераход да збірання 100% мытаў на нафту. Мінск адмаўляецца плаціць.

Беларускі бок праінфармаваны аб пераходзе Расіі да збірання з 1 студзеня мытных плацяжоў у поўным аб'ёме на нафту, што пастаўляецца. Пра гэта заявіла прэс-служба ўрада РФ па выніках завершаных 31 снежня безвыніковых перамоў.

Расійскі бок у поўнай адпаведнасці з дамоўленасцямі, дасягнутымі на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета 10 снежня, зрабіў усё магчымае для заключэння да Новага года міжурадавага пагаднення, якое рэгулюе пастаўкі расійскай нафты ў Беларусь, падкрэслівае прэс-служба. З гэтай мэтай беларускаму боку былі перададзеныя праекты адпаведных дакументаў.

«Перамовы, па сутнасці, вяліся з 10 па 31 снежня штодня. На жаль, нам не ўдалося выйсці на дамоўленасці аб падпісанні адпаведных дакументаў», — паведамляе прэс-служба ўрада Расіі.

Адначасова падкрэсліваецца, што расійскі бок пацвярджае гатоўнасць бяспошлінна пастаўляць нафту для ўнутранага спажывання Беларусі з улікам асаблівага характару саюзніцкіх адносін ва ўзгодненыя тэрміны і пры наяўнасці дакументаў, якія ствараюць для гэтага прававыя асновы.

З гэтай мэтай беларускім партнёрам перададзена запрашэнне прыбыць у Маскву ў студзені для перамоў, каб выйсці на падпісанне адпаведных дакументаў.

У паведамленні гаворыцца, што расійскія пастаўшчыкі нафты гарантуюць выкананне сваіх абавязацельстваў па пастаўках у адпаведнасці з дзейнымі кантрактамі для спажыўцоў у Беларусі і Еўропе.

Раней крыніца ў расійскай дэлегацыі заявіла, што перамовы аб пастаўках расійскай нафты ў Беларусь у 2010 годзе завяршыліся безвынікова і будуць працягвацца. Паводле яго слоў, беларуская дэлегацыя вяртаецца дамоў. Сітуацыя, што склалася, звязаная з «адсутнасцю неабходных дырэктыў і паўнамоцтваў у прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь».

Паводле слоў крыніцы, Мінск дамагаецца бяспошлінных паставак усяго аб'ёму сыравіны. «Са шкадаваннем даводзіцца адзначыць, што беларускі бок фактычна па-ранейшаму працягвае прытрымлівацца нічым не абгрунтаванай запытнай пазіцыі, паводле якой Расія, па сутнасці, павінна працягваць субсідаванне беларускай эканомікі, працягваючы, тым больш ва ўмовах адсутнасці адпаведнага міжурадавага пагаднення, бяспошлінныя пастаўкі нафты не толькі для ўнутранага спажывання, але і на ўвесь аб'ём расійскай сыравіны, што пастаўляецца», — заявіла крыніца.

28 снежня віцэ-прэм'ер расійскага ўрада Ігар Сечын паведаміў, што пагадненне аб часовых пастаўках нафты з Расіі ў Беларусь у 2010 годзе можа быць падпісанае 30—31 снежня. Калі гэтага не адбудзецца, 1 студзеня 2010 года набудзе моц звычайны рэжым паставак энергарэсурсаў, які прадугледжвае выплату 100% мытных плацяжоў.

18 снежня Сечын заявіў, што Расія прапанавала Беларусі бяспошлінна пастаўляць 5—6 млн. тон нафты для ўнутранага спажывання. Увесь астатні аб'ём цалкам будзе абкладацца экспартнымі пошлінамі. З 2010 года перастае дзейнічаць паніжальны каэфіцыент на пастаўкі нафты і нафтапрадуктаў у Беларусь, які цяпер складае 0,356, нагадаў Сечын.

Беларускі бок «зыходзіць з таго, што

да моманту падпісання адпаведных дакументаў бяспошлінныя пастаўкі нафты з Расійскай Федэрацыі ў аб'ёмах унутранага спажывання Рэспублікі Беларусь у студзені—лютым 2010 года павінны ажыццяўляцца ў адпаведнасці з дамоўленасцямі, дасягнутымі раней прэзідэнтамі». «Усе неабходныя для гэтага прававыя падставы ёсць, аб'ёмы паставак нафты закантрактаваныя суб'ектамі гаспадарання дзвюх краін, беларускім бокам ажыццёўлена іх папярэдняя аплата», — заяўляе прэс-служба ўрада.

У паведамленні адзначаецца, што падчас праведзеных 30—31 снежня ў Маскве перамоў па ўмовах паставак нафты «на членаў беларускай дэлегацыі, склад і паўнамоцтвы якой былі пацверджаныя адпаведнай пастановай Савета міністраў Рэспублікі Беларусь,

быў аказаны беспрэцэдэнтны ціск, што, паводле меркавання беларускага боку, з'яўляецца абсалютна неабгрунтаваным і недапушчальным».

«Фактычна беларускаму боку было прапанавана парушыць базавы дагавор аб стварэнні адзінай мытнай тэрыторыі і фарміраванні Мытнага саюза, што быў падпісаны кіраўнікамі трох дзяржаў — Беларусі, Расіі і Казахстана. Сыход ад гэтых дамоўленасцяў і вывядзенне цэлага энергетычнага сектара Беларусі за межы падпісаных дагавораў па стварэнні Мытнага саюза шмат у чым падарвалі б усе дасягнутыя дамоўленасці па далейшай інтэграцыі нашых дзяржаў», — падкрэслівае прэс-служба Саўміна.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

У навагоднюю ноч месцамі да мінус 20°С, днём да мінус 12°С

Чэргі паўсюль. Што робіцца ў супермаркетах напярэдадні Новага года2

Шакуючая страта года, таямнічыя знікненні, дыкпікі і дэпартацыі — асноўныя людзі і падзеі 2025 года14

У Беларусі зноў працягнулі забарону на ўвоз Nivea1

У мінскім аэрапорце затрымліваюцца авіярэйсы

Навагодняя афіша ў Мінску: куды пайсці пасля бою курантаў6

У якім парадку выкладваць слаі для селядца пад шубай: самы ўдалы рэцэпт4

Украінскія дроны атакавалі НПЗ і порт Туапсэ

«Даўлюся ласосем, бо на карпа не хапіла»: беларусы высмейваюць чарговы фэйк прапаганды21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!6

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць