Каханне і сэкс11

Контрадэйтынг: новы падыход да спатканняў, які дапаможа перазагрузіць асабістае жыццё

Ходзіце на спатканні, але ўсё не можаце знайсці свайго чалавека? Магчыма, час перагледзець стаўленне да пошукаў таго самага, а дапаможа ў гэтым контрадэйтынг.

Фота: сацыяльныя сеткі

За складаным англійскім словам хаваецца назва трэнду, які прапануе падыходзіць да працэсу спатканняў па-новаму. Аўтарства тэрміну прыпісваюць сайту пра спатканні Plenty of Fish — ён вызначае контрадэйтынг як «спатканні з кімсьці, хто не адпавядае вашаму звыкламу вобразу партнёра».

Калі мы ўвесь час шукаем партнёраў з аднымі і тымі ж рысамі знешнасці або характару, асабістымі ці прафесійнымі інтарэсамі, гэта можа нас занадта абмяжоўваць. Нават не разумеючы гэтага, вы можаце не даваць сабе магчымасці пабудаваць адносіны з насамрэч файнымі партнёрамі, з якімі ў вас магло б нешта атрымацца.

Сэксолаг Мііша Батл тлумачыць, што наша ўласнае ўяўленне пра тое, што нам трэба і чаго мы жадаем, насамрэч можа нас абмяжоўваць: «Вось чаму я прапаную выкінуць спісы якасцяў патэнцыйнага партнёра».

Эксперты лічаць, што ёсць крытэры, якіх варта прытрымлівацца ў адносінах: напрыклад, карысна мець аднолькавае стаўленне да таго, ці хочаце вы мець дзяцей і колькі, які ў вас баланс паміж працай і адпачынкам, якое ў вас стаўленне да рэлігіі і ладу жыцця. А вось да іншых характарыстык, накшталт знешнасці або даходу, можна ставіцца больш гнутка.

Як жа пачаць сустракацца з партнёрамі не вашага тыпу? Калі вы карыстаецеся дадаткамі для спатканняў (такімі, як тындар), проста паспрабуйце быць больш уважлівымі пры выбары, падабаецца вам чалавек ці не. Разважайце, ці насамрэч вас не цікавіць той ці іншы чалавек — магчыма, ёсць нешта ў ім, на што б вы насамрэч маглі пагадзіцца?

Іншы варыянт — наўмысна абіраць толькі тых партнёраў, якія не супадаюць з вамі па зацікаўленасцях ці хобі. Напрыклад, калі вы любіце падарожжы і аб'ехалі паўсвету, паспрабуйце сустрэцца з дамаседам, для якога важная яго ўласная кампанія. Але важна не ўпускаць і людзей, якія супадаюць з вамі па асноўных рысах характару. Праграма для спатканняў Bumble прадставіла вынікі апытання, згодна з якім 25% адзіночак лічаць: аднолькавы погляд на бягучыя падзеі павялічвае прыцягальнасць патэнцыйнага партнёра.

Контрадэйтынг добра працуе, калі вы адкрытыя да новых хобі або падзей, бо ўдзел у іх павялічвае вашы шансы сустрэць новых людзей. Але не лезьце ў крайнасці — павярхоўнае жаданне імкнуцца да новага і цікавага таксама можа перашкодзіць у пошуках пары. І не забывайце, што складана кагосьці пакахаць, калі перад гэтым не палюбіць сябе самога.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Не толькі Tinder. Дзе цяпер шукаць пару — на ўсё жыццё і на адну ноч

«Пайсці нельга застацца»: псіхолаг тлумачыць, ці варта захоўваць адносіны

«Называў халяўшчыцай і раіў кантраляваць лібіда». Дзяўчаты падзяліліся гісторыямі сваіх найгоршых Tinder-спатканняў

Каментары1

  • Ператрах Нааднуноч
    24.01.2024
    Я гэтак і раблю, калі самотна.
    Контрдэйцірую бландзінак, хаця і падабаюцца брунэткі.

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне13

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Усе навіны →
Усе навіны

Бетанаваць грошы — нацыянальная ідэя беларусаў? Параўналі тэмпы будаўніцтва ў Беларусі, Польшчы, Літве і Латвіі34

У Літве прапанавалі кампенсаваць захраслыя ў Беларусі грузавікі беларускай маёмасцю40

Электробусы пачнуць хадзіць у наступным годзе прыгараднымі маршрутамі1

У Расіі паказваюць шоу пра п'яных зорак — глядзяць і беларусы8

Міністр унутраных спраў Беніна заявіў, што арміі ўдалося прадухіліць спробу вайсковага перавароту

Трамп заявіў, што Расія пагадзілася на ягоны мірны план, а Зяленскі нават не чытаў яго41

Тайланд нанёс авіяўдары па камбаджыйскіх ваенных цэлях на спрэчнай мяжы дзвюх краін2

Выйшла шчырая кніга пра эміграцыю вачыма 25‑гадовай супрацоўніцы ЭПАМа11

Навукоўцы атрымалі першае сведчанне хімічнай рэакцыі, якая магла запусціць працэс стварэння жыцця на зямлі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне13

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць