Грамадства2828

Кіраўнік Акадэміі навук заявіў, што Лукашэнка мог бы прэтэндаваць на Нобелеўскую прэмію

Кіраўнік НАН Беларусі таксама прызнаўся, што ініцыяваў выданне збору твораў Лукашэнкі.

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Sergei Guneyev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP, File

Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў лічыць, што ў краіне ёсць патэнцыйныя прэтэндэнты на Нобелеўскую прэмію. Аднак, на ягоную думку, крытэры прысуджэння ўзнагароды цяпер залішне палітызаваныя, таму рэальныя шанцы на яе атрыманне беларусамі невялікія, піша Tochka.by.

«У нас нават былі спробы прабіцца, не буду казаць каго, але гэта немагчыма, бо Нобелеўскі камітэт у Швецыі засядае, і ён настолькі палітызаваны, і там чарговасць на некалькі гадоў наперад — каго яны ўжо абяруць. Ужо чарга ёсць, нас пакуль у гэтай чарзе няма», — падзяліўся сваім меркаваннем кіраўнік НАН.

Гусакоў таксама лічыць, што ў Беларусі ёсць «па статусе, па значнасці, па распрацоўках, па маштабнасці, па ахопе працы, абсалютна прыдатныя пад Нобелеўскую прэмію» навукоўцы і даследчыкі.

На думку кіраўніка НАН, на самую прэстыжную міжнародную прэмію мог бы прэтэндаваць і Аляксандр Лукашэнка.

«Можа, у намінацыі «прэмія міру». Але вы ведаеце, цяпер Нобелеўская прэмія вельмі палітызаваная і нават прыватызаваная амерыканцамі. Вы паглядзіце: асноўныя лаўрэаты — гэта амерыканцы альбо з амерыканскім удзелам», — панаракаў кіраўнік Нацыянальнай акадэміі навук.

З ягоных слоў, прадстаўнікоў іншых краін заснавальнікі прэміі апошнім часам ігнаруюць: Расію, Кітай, «не кажучы пра маленькую Беларусь». 

Тут варта адзначыць, што ў 2015-м Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымала беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч, а ў 2022-м прэмія міра была прысуджана кіраўніку праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесю Бяляцкаму, які на момант абвяшчэння быў за кратамі 16 месяцаў, а ў сакавіку 2023 года асуджаны на 10 гадоў калоніі.

Алесь Бяляцкі падзяліў узнагароду з расійскай праваабарончай арганізацыяй «Мемарыял» і ўкраінскай праваабарончай арганізацыяй «Цэнтр грамадзянскіх свабод». За яго атрымала прэмію ў Осла яго жонка Наталля Пінчук.

Кіраўнік НАН Беларусі таксама прызнаўся, што ініцыяваў выданне збору твораў Лукашэнкі.

Паводле яго слоў, у яго б маглі ўвайсці не толькі артыкулы, але таксама інтэрв'ю і выступленні на буйных міжнародных мерапрыемствах.

«Я пра гэта таксама думаў і казаў, уносіў прапановы, што нам трэба было б, напэўна, стварыць камісію або савет рэдакцыйны і скамплектаваць цэлы шэраг выданняў абраных або зборнікаў прац нашага прэзідэнта. Але пакуль згоды такой мы не атрымалі. Хоць усе выступы кіраўніка дзяржавы публікуюцца», — падзяліўся Гусакоў на прэс-канферэнцыі.

Паводле яго, пакуль усе публічныя выступы Аляксандра Лукашэнкі збіраюцца прэзідэнцкай бібліятэкай.

Каментары28

  • Ёсік
    23.01.2024
    Спадар Гусакоў, самому не сорамна трызнець? І шчэ, нават, калі язык засунеш глыбей таго папа, які назваў дырэктара саўгаса прарокам, не станеш генеральным старшынёй АН.
  • Суповой пакетик
    23.01.2024
    Ай да Гусак! Знааатненький прогиб сотворил. Ну, жди преференций. Автось на деньги АН еще какое-нибудь овощехранилище построят, а ты будешь считать, что тебя при этом  облагодетельствовали...
  • No
    23.01.2024
    Уладзімір Гусакоў - казачны блазан і дупаліз. Спроба насмактаць на вышэйшую пасаду.

    Лука - шматразовы лаўрэнт Шнобеля)))

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка11

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

Эканомны рацыён. Якія наборы прадуктаў можна купіць у беларускіх крамах за 5 рублёў?4

Беларускі грыбны блогер знайшоў у лесе «ведзьміна масла»4

УСУ нанеслі ўдар па Разанскім НПЗ1

Медыкі ўпершыню зафіксавалі смерць чалавека ад «алергіі на мяса», выкліканай кляшчом

Каля шматпавярховіка ў «Мінск-Свеце» знайшлі цела маладой жанчыны

Гамяльчук патрабуе прыбраць «сметнік» з цацак каля пад'езда, але астатнім жыхарам так падабаецца5

Стала вядома, калі адкрыецца электронная чарга на перасячэнне зноў адкрытых пераходаў на мяжы з Польшчай2

У некаторых месцах Беларусі выпаў снег ФОТЫ1

Перавозчыкі анансавалі рэйсы праз «Бераставіцу-Баброўнікі» на польскай мяжы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка11

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць