Свет3939

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Выступаючы на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп зноў заявіў, што разглядае Грэнландыю як аб’ект магчымай куплі. Па яго словах, «толькі ўласнасць можна сапраўды абараніць», таму менавіта ЗША, а не Еўропа ці НАТА, здольныя гарантаваць бяспеку вострава.

Дональд Трамп. Фота: AP Photo/Evan Vucci

Трамп заявіў, што не збіраецца выкарыстоўваць ваенную сілу і імкнецца да «неадкладных перамоў» аб куплі Грэнландыі, спасылаючыся на стратэгічныя інтарэсы Вашынгтона.

Звяртаючыся да генеральнага сакратара НАТА Марка Рутэ, ён адзначыў, што Вашынгтон, маўляў, «ніколі нічога не атрымліваў ад альянсу», акрамя выпадкаў, калі пагражаў празмернай сілай. Пры гэтым Трамп падкрэсліў: «Але гэтага я рабіць не буду. Гэта маё галоўнае абяцанне — я не прымяню гвалт».

«Усё, што ЗША просяць — месца пад назвай «Грэнландыя», якое ў нас ужо было, але якое мы аддалі Даніі пасля таго, як перамаглі немцаў, японцаў, італьянцаў і іншых у Другой сусветнай. Мы былі вельмі магутным войскам тады, але мы куды больш магутнае войска цяпер», — заявіў Трамп. Пасля ён сфармуляваў гэта яшчэ прасцей: «Я хачу толькі кавалак лёду».

Ён таксама раскрытыкаваў грэнландцаў за «няўдзячнасць», заявіўшы, што «для ЗША было дурнотай вяртаць Грэнландыю Даніі».

У канцы прамовы Трамп перайшоў да больш рашучых фармулёвак, пасылаючы саюзнікам па НАТА недвухсэнсоўны сігнал: «Вы можаце сказаць «так», і мы будзем вельмі ўдзячныя. Ці сказаць «не» — і мы гэта запомнім».

Прамова, якая доўжылася амаль паўгадзіны, не выклікала апладысментаў — зала рэагавала толькі рэдкім смехам пасля агаворак і рэзкіх заяў. Прэзідэнт таксама паскардзіўся на «нясправядлівае стаўленне» да ЗША ў НАТА, адзначыўшы, што Амерыка ўкладае ў альянс больш за ўсіх, але атрымлівае мала ўзамен.

Каментары39

  • Ну-ну
    21.01.2026
    «...якое ў нас ужо было, але якое мы аддалі Даніі пасля таго, як перамаглі немцаў, японцаў, італьянцаў і іншых у Другой сусветнай».

    Ну я як заўжды са сваім любімым кантэкстам. Абмазаны сырным Чытасам шасьціразовы банкрот тут як заўжды хлусіць як дыхае. ЗША сапраўды мелі фактычны вайсковы кантроль над Грэнляндыяй пасьля акупацыі Гітлерам мацерыковай Даніі. Але вайсковы кантроль ЗША над Грэнляндыяй прадугледжваў тады толькі абарону, каб востраў не паўтарыў лёс мацерыковай часткі. І ўсё. Гэты кантроль ніяк не зьмяняў юрыдычны статус Грэнляндыі – у сталіцы Грэнляндыі не спускаўся дацкі сьцяг, нават дзейнічала далей дацкая адміністрацыя, якая мела поўную свабоду дзеяньняў (напрыклад, нават прадстаўляла Данію ў Вашынгтоне ў афіцыйным дыпламатычным рангу).
  • Pupupu
    21.01.2026
    Ну вазьмі ў лядоўні, пасмакчы.
  • Волшебник изумрудного города
    21.01.2026
    Ему бы кусочек мозгов попросить...

Цяпер чытаюць

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»8

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы распавялі пра затрыманага беларускага шпіёна

Што рабіць бацькам, калі іх дзіця цкуюць у школе, каб булінг не скончыўся трагедыяй? Тлумачыць псіхолаг6

Кім быў Эль Менча, самы шуканы наркабарон Мексікі, якога забілі ўчора ў ходзе спецаперацыі ў штаце Халіска1

«Калі даведаліся, што да чаго, былі ў шоку». Мінская рыэлтарка цудам выратавала дзяўчыну ад страты кватэры4

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі35

Нямецкі палітык выкрыў расійскую шпіёнку на сустрэчы Зяленскага і Мерца ў Берліне3

«Ёй казалі: «Вы прыдурваецеся?» Золатава расказала пра палітзняволеную Вольгу Чукараву з інсультам, што аслепла ў калоніі1

Маёр з Гродзенскай вобласці скраў у палка амаль мільён рублёў і сеў у турму2

Венгрыя не разблакуе прыняцце 20‑га пакета санкцый да аднаўлення працы трубаправода «Дружба»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»8

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць