Еўрапарламент прыпыніў працу над зацвярджэннем гандлёвай дамовы паміж ЕС і ЗША
Такое рашэнне было прынята з-за апошніх пагроз Дональда Трампа ўвесці мыты супраць некалькіх еўрапейскіх краін праз іх пазіцыю адносна Грэнландыі.

Кіраўнік гандлёвага камітэта Еўрапарламента Бернд Ланге заявіў, што дамова ЕС—ЗША цяпер знаходзіцца на «паўзе да далейшых паведамленняў», а праца камітэта па юрыдычнай імплементацыі дамовы прыпыненая. Ён падкрэсліў, што на коне стаіць суверэнітэт і тэрытарыяльная цэласнасць ЕС, таму «бізнэс як заўсёды» цяпер немагчымы.
Рашэнне было падтрымана лідарамі галоўных фракцый Еўрапарламента, якія адзначылі неабходнасць спыніць працэс праз пагрозы Трампа ўвесці мыты для Еўропы, у тым ліку для Францыі на шампанскае, калі тая адмовіцца ад удзелу ў створанай ім Радзе міру.
Раней, 27 ліпеня 2025 года, ЕС і ЗША абвясцілі пра заключэнне рамкавай гандлёвай дамовы з мытамі на еўрапейскі імпарт у ЗША на ўзроўні 15 %, хоць раней Трамп пагражаў мытамі да 30 %, а ЕС спадзяваўся захаваць асноўны ўзровень на 10 %.
Чаму Мерц так стрымана рэагуе на Трампаў замах на Грэнландыю? Бо Германія найбольш залежная ад ЗША
«Стагоддзе прыніжэння» Еўропы можа толькі пачынацца — Politico
Прэм'ер Канады: Стары сусветны парадак не вернецца, сярэднім дзяржавам трэба трымацца разам
Спецпасланнік Трампа ў Грэнландыі: Гаворка пра незалежнасць вострава, а не пра анексію
Каментары
Дарэчы аказалася, што неадэкватаў там як мінімум не менш чым у дэмакратаў, а тое і больш.
//////Вуаля, культурна паслалі доні па адрасе рускава ваеннава карабля і ўсе.))