Колькасць захворванняў на грып і ВРВІ ў найбліжэйшыя дні можа вырасці
Значны рост захворванняў вострымі рэспіраторнымі віруснымі інфекцыямі і грыпам магчыма да канца студзеня — пачатку лютага 2026 года. Пра гэта папярэдзілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Як адзначаецца на сайце ведамства, цяпер у Беларусі фіксуецца павелічэнне колькасці выпадкаў ВРВІ і грыпу.
«Сітуацыя зразумелая і звязаная з вяртаннем дзяцей і дарослых у калектывы пасля завяршэння навагодніх і калядных свят», — падкрэслілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Зрэшты, цяперашнія паказчыкі захворвання ў краіне не адхіляюцца ад сярэдніх шматгадовых значэнняў.
Аднак назіранні, якія вядуцца гадамі, пацвярджаюць, што грыпам хварэюць пераважна тыя людзі, якія не былі вакцынаваны ў гэтым сезоне.
У Беларусі, па даных лабараторнага маніторынгу, адзначаецца актывізацыя вірусаў грыпу A(H3N2). Ёсць адзіночныя выпадкі выяўлення віруса грыпу B.
Тым часам працягваюць цыркуляваць узбуджальнікі негіпавых ВРВІ. Гэта вірусы парагрыпу, адэнавірусы, рынавірусы, бокапарвірусы, метапнеўмавірусы, сезонныя каранавірусы, вірус SARS-CoV-2, адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Каментары