Музыка2020

«Дразды» перазапісалі сваю знакамітую песню «Хата бацькоў» на рускай мове

«Ажно вушы сціснуліся», — пішуць у каментарах.

Віталь Карпанаў і Юрый Стаянаў. Кадр з відэа

Віталь Карпанаў, фронтмен «Драздоў», распавёў у інстаграме, што гурт запісаў рускамоўны варыянт песні «Хата бацькоў». Ён апублікаваў фрагмент відэа — разам з ім у кадры спявае Юрый Стаянаў (нарадзіўся актор у Адэсе, але прынцыпова называе сябе рускім артыстам):

«Не продаётся родительский дом,
Земля родимая не продаётся.
Я возвращаюсь, я помню о нём.
И снова сердце чаще бьётся»

Песня «Хата бацькоў» стала своеасаблівай візітоўкай гурта «Дразды». На YouTube кліп на яе набраў рэкордныя для «Драздоў» 5,4 мільёна праглядаў. Песня сапраўды стала народнай. Беларусы ў розных кропках свету спявалі: «Не прадаецца хата бацькоў».

Таму і рэакцыя на рускамоўную версію была неадназначнай. Відэа ў інстаграме набрала ўжо каля 600 тысяч праглядаў і 24 тысячы лайкаў. Нехта піша, што гэтая песня на любой мове гучыць прыгожа, а нехта дадае, што ўнутры ўсё роўна спявае яе па-беларуску.

Ёсць і больш рэзкія водгукі: «Ажно вушы сціснуліся», «Згадзілі такі выдатны твор», «Мне балюча слухаць». Самы папулярны каментар, які набраў амаль тысячу лайкаў, такі: «Нееее! На беларускай мове лепш гучыць».

Імаверна, рускамоўны варыянт песні зрабілі для беларуска-расійскага фільма «Бацькоўскі дом», пра здымкі якога летась распавядаў Віталь Карпанаў.

Гэта сямейная камедыя пра сцюардэсу Дашу, якая прыязджае ў родную вёску, каб прадаць бабулін дом і расплаціцца з даўгамі. Замест простай здзелкі, на якую разлічвала дзяўчына, яна трапляе ў чараду кур'ёзных сітуацый, сутыкаецца з вясёлымі суседзямі і ўпартым, але абаяльным сыраварам Мішам і яго няўрымслівым пляменнікам, які ўвесь час уцягвае Дашу ў нейкія здарэнні.

Рэжысёр Максім Максімаў, галоўныя ролі граюць Паліна Максімава і Раман Курцын. Прэм’ера запланавана на канец красавіка.

Каментары20

  • хата разборная экспартная, 1 шт..
    21.01.2026
    Расейскамоўная версія як доказ, што хата бацькоў такі прадаецца. Іранічна атрымалася.
  • Nie, на маскоўскай
    21.01.2026
    "на "рускай" мове"

    Nie, на маскоўскай ці акадэмічна - мангола балгарскай . На рускай быў статут напісана , афіцыйная мова ВКЛ
  • Alex
    21.01.2026
    Усё ж прадаецца.

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Рысь, якая гуляе, мядзведзь і фламінга на фоне правадоў. За каго галасавалі гледачы на конкурсе «Фатограф дзікай прыроды года»1

Махляры прыдумалі новую прынаду — Telegram, які нібыта працуе без інтэрнэту1

Краіны Персідскага заліва пачынаюць сумнявацца ў гарантыях ЗША7

У Варшаве беларусы святкуюць Дзень Волі ФОТЫ17

У Мінску на праспекце Дзяржынскага мужчына вельмі дзіўна сябе паводзіў: бегаў па праезнай частцы і спыняў машыны ВІДЭА

Дзісна, Тураў і Васілевічы — самыя маленькія гарады Беларусі. А хто яшчэ ў топе?5

«Хачу наведаць бабулю ў Беларусі». Як жывуць і адаптуюцца дзеці беларусаў-эмігрантаў у Еўропе4

«Ён не думаў, што будзе цалаваць мяне ў сраку». Трамп выказаўся пра адносіны з наследным прынцам Саудаўскай Аравіі13

«Свае — гэта слова, якое для мяне вызначае тэатр». Вялікая гутарка з акцёрам Міхасём Зуем пра сцэну, каманду і тэатр у эміграцыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць