Улада

Урад зацвердзіў праграму статыстычных работ на 2010 год

Праграма статыстычных работ на 2010 год зацверджана ў Беларусі. Такое рашэнне прынята пастановай Савета міністраў №1657 ад 17 снежня 2009 года.

Як паведаміла прэс‑служба ўрада, праграма распрацавана «ў мэтах забеспячэння своечасовага прадастаўлення дзяржаўным органам аб’ектыўных і актуальных зборных статыстычных даных (інфармацыі) па пытаннях эканамічнага, дэмаграфічнага, сацыяльнага і экалагічнага становішча ў Беларусі».

Праграма ўпершыню зацвярджаецца Саўмінам (раней яна прымалася Белстатам) і з’яўляецца дзяржаўным заказам урада на прадастаўленне афіцыйнай статыстычнай інфармацыі для дзяржаўнага кіравання. Яна прадугледжвае інфармацыйнае забеспячэнне ходу выканання праграмы сацыяльна‑эканамічнага развіцця Беларусі на 2006—2010 гады, актаў кіраўніка дзяржавы, законаў, рашэнняў урада. Статыстычнай інфармацыяй таксама забяспечваюцца суб’екты гаспадарання, сродкі масавай інфармацыі, навуковыя ўстановы, міжнародныя арганізацыі, фізічныя асобы. Такім чынам, любы карыстальнік можа азнаёміцца з праграмай статыстычных работ, якая размешчана на афіцыйным сайце Белстата, і атрымаць неабходную інфармацыю.

У 2010 годзе дзяржаўныя статыстычныя назіранні праводзяцца органамі дзяржстатыстыкі па 113 формах статыстычнай справаздачнасці, у тым ліку 46 — гадавой перыядычнасці прадстаўлення (адзін раз у год); 4 — паўгадавой (двойчы ў год); 19 — квартальнай; 39 — месячнай; 5 — іншай перыядычнасці. Таксама па шасці іншых формах праводзяцца выбарачныя абследаванні хатніх гаспадарак, назіранні за цэнамі на тавары і платныя паслугі насельніцтву, за аб’ёмамі продажу тавараў на рынках, у гандлёвых цэнтрах.

Акрамя таго, у 2010 годзе будзе ажыццяўляцца збор даных па трох адначасовых формах дзяржаўных статыстычных назіранняў. Дзяржаўныя статназіранні за дзейнасцю мікраарганізацый і малых арганізацый сёлета будуць ажыццяўляцца шляхам спалучэння гадавых і квартальных даследаванняў па асноўных эканамічных паказчыках іх дзейнасці. Гэтыя назіранні таксама будуць весціся на аснове месячных і квартальных абследаванняў галіновых асаблівасцяў дзейнасці па адпаведных спецыялізаваных формах дзяржаўнага статыстычнага назірання (за прамысловай дзейнасцю, рознічным гандлем, аказаннем платных паслуг і інш.).

Па выніках праведзеных органамі дзяржстатыстыкі назіранняў у 2010 годзе згодна з праграмай статыстычных работ будзе выдадзена 17 гадавых статыстычных зборнікаў і больш за 30 тыс. (з улікам перыядычнасці) статбюлетэняў (экспрэс‑інфармацый).

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра былога палітвязня Сакалоўскага, які памёр у Берліне ў 47 гадоў1

Што вядома пра былога палітвязня Сакалоўскага, які памёр у Берліне ў 47 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Каб забяспечыць свае дата-цэнтры, амерыканскія тэхнагіганты будуюць «ценявую энергасістэму»

Пакуль Трамп марыць пра Грэнландыю, Расія і Кітай заглядаюцца на Шпіцберген2

Затрымалі Андрэя Кіма15

У цэнтры Мінска з’явіцца цэлы музейны квартал

Гэтая амерыканская актрыса здымалася ў папулярных падлеткавых камедыях 2000-х. Але цяпер яе не пазнаць9

Расія захавае мытны кантроль на мяжы з Беларуссю. І гэта не часовая мера8

У Магілёўскім заасадзе прачнуўся мядзведзь Федзя. Значыць, вясна ўжо блізка1

У мінскай Малінаўцы на месцы даўгабуда пабудуюць новы гандлёвы цэнтр і паркінг1

Украінскія хакеры высветлілі, як аператары расійскіх дронаў выкарыстоўваюць Беларусь12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра былога палітвязня Сакалоўскага, які памёр у Берліне ў 47 гадоў1

Што вядома пра былога палітвязня Сакалоўскага, які памёр у Берліне ў 47 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць