Грамадства11

Барысаўскаму фатографу Аляксандру Зянкову прысудзілі 3 гады калоніі

Мінскі гарадскі суд у асобе суддзі Жанны Брысінай прызнаў яго вінаватым паводле ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага Кодэкса РБ (удзел у экстрэмісцкім фармаванні). 

Аляксандра Зянкова затрымалі яшчэ 22 чэрвеня, але пра гэта мала хто ведаў. Сілавікі зладзілі ў жыллі ператрус і забралі камп’ютарную тэхніку. Пасля гэтага Зянкова павезлі ў Мінск, дзе пэўны час трымалі ў ІЧУ на Акрэсціна, а потым перавялі ў СІЗА на вуліцы Валадарскага.

Судовы разбор справы распачаўся 12 студзеня, прайшлі тры судовыя пасяджэнні.

Прысуд быў агучаны 30 студзеня: 3 гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, піша БАЖ.

Аляксандр Зянкоў працуе фатографам-фрылансерам з 1998 года: ён зарэгістраваўся як прыватны прадпрымальнік, сам шукаў сабе працы і плаціў падаткі. Супрацоўнічаў з мясцовымі незалежнымі выданнямі.

Потым захапіўся відэаздымкамі, рабіў у тым ліку і дакументальныя стужкі, якія атрымлівалі ўзнагароды на фестывалях хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Магніфікат». У прыватнасці, у 2015 годзе журы фестывалю адзначыла яго творчую працу пра адбудаванне царквы ў вёсцы Зембін.

У вольны час захапляўся фотаздымкамі дзікай прыроды.

Апошнім часам Аляксандр Зянкоў шмат падарожнічаў і займаўся творчасцю — фатаграфаваў краявіды, прыродныя з'явы, птушак і помнікі архітэктуры. У снежні 2022 года ў яго адбылася персанальная фотавыстава.

Цяпер за кратамі знаходзяцца 33 супрацоўнікі медыя.

Каментары1

  • Ёсік
    30.01.2024
    Дык у якім ён быў экстрэмісцкім фармаваньні, НН?

Цяпер чытаюць

ВУП Беларусі вырас у тры разы менш, чым планавалася. Чаму так і чаго чакаць ад 2026-га?1

ВУП Беларусі вырас у тры разы менш, чым планавалася. Чаму так і чаго чакаць ад 2026-га?

Усе навіны →
Усе навіны

Рыжанкоў спадзяецца на хуткае аднаўленне адносін з Польшчай, але не з Літвой16

Унікальную аперацыю зрабілі ў Віцебску: паралізаваны пацыент зноў пачаў хадзіць2

Палітзняволеная ў Гомельскай калоніі зацяжарыла на спатканні, ёй хутка нараджаць6

Цяпло ў мінскія кватэры вярнулася цалкам толькі сёння

У Мінску моцны смог9

З Кіева за студзень выехалі 600 тысяч чалавек3

За мінулы год у Літве прызналі пагрозай нацыянальнай бяспецы ўтрая больш беларусаў, чым пазалетась4

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў16

Ліса пасялілася на самым даху будынка ў Глыбокім3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ВУП Беларусі вырас у тры разы менш, чым планавалася. Чаму так і чаго чакаць ад 2026-га?1

ВУП Беларусі вырас у тры разы менш, чым планавалася. Чаму так і чаго чакаць ад 2026-га?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць