Мінскі трактарны завод завяршыў пераход на новае колерафактурнае рашэнне, якое стала адзіным для ўсёй лінейкі трактароў Belarus.

Работы пачаліся ў 2019 годзе. Цяпер усе мадэлі серыйнага выканання выпускаюцца ў чырвоным колеры. Чорнымі засталіся кабіна, часткі абліцоўвання і асобныя дэталі тыпу кранштэйнаў і мацаванняў.

«Перш за ўсё, перад намі стаяла задача прыбраць шматколернасць. Перавагай чырвонага колеру мы жадаем паказаць, што наш трактар просты ў эксплуатацыі. Акрамя таго, монаколер эканамічна больш апраўданы. Ну і, вядома, чаго хаваць: раней чорны каркас камуфляваў не заўсёды высокую якасць выканання. Чырвоны ж колер дэманструе новы ўзровень арганізацыі вытворчых працэсаў і канчатковага прадукту», — растлумачыў тэлеграм-каналу прадпрыемства начальнік аддзела дызайну Андрэй Забалотны.
Цяпер чытаюць
Вайб-праграмаванне зменіць ролю распрацоўшчыка, RLVR, і калі лопне бурбалка. Беларус-інжынер у галіне ШІ, які працуе ў ЗША, расказаў, што нас чакае ў 2026
Каментары