Вайна

Украінцы падарвалі ў Чорным моры расійскі абʼект па карэкціроўцы ўдараў дронамі

У выніку ўдалай аперацыі на адной з платформаў у Чорным моры Сілы спецаперацый УСУ знішчылі радыёлакацыйную станцыю расейцаў і абсталяванне, якое дапамагала ворагу атакаваць поўдзень Украіны дронамі-камікадзэ, паведамляюць сілы спецыяльных аперацый УСУ.

«Аператары 73-го марскога цэнтра ССА правялі найскладанейшую і эфектыўную аперацыю ў Чорным моры ля ўзбярэжжа часова акупаванага Крыма, вокамгненна спрацаваўшы ў зоне патэнцыйнай атакі праціўніка«, — гаворыцца ў паведамленні.

Спецаперацыя праводзілася ў зоне пастаяннага патрулявання авіяцыі і флоту РФ, расказваюць у ССА. 

Уначы лодкі 73-га марскога цэнтра Сіл спецаперацый падышлі ўшчыльную да здабыўной платформы. Пасля правядзення спецыяльных дзеянняў і зачысткі, абʼект быў замініраваны. 

У ССА кажуць, што ў выніку было захоплена важнае абсталяванне суперніка і ўзарвана мачта з антэнай. 

«Удала праведзеная спецаперацыя забяспечыла свабоднае перамяшчэнне караблёў і абмежавала магчымасці ворага ў паўночна-заходняй частцы Чорнага мора», — гавораць у ССА.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім18

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»30

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

Кучынскі: Візіт Ціханоўскай ва Украіну адбудзецца ў хуткім часе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць