Яны папрысутнічалі на хакейным матчы ў Ташкенце.

Фота: Daryo.uz
Прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў, Аляксандр Лукашэнка, яго малодшы сын Мікалай наведалі спартыўны комплекс «Humor Arena» ў Ташкенце, паведамляе Daryo.uz. На здымку можна таксама пабачыць міністра спорту Сяргея Кавальчука.
У гэты час на арэне гуляўся матч Адкрытага чэмпіянату Казахстана па хакеі паміж камандамі «Хумо» і «Намад» (Астана).
Лукашэнка прыляцеў ва Узбекістан учора. Паведамлялася пра перамовы з Мірзіёевым у фармаце «сам-насам» і ў пашыраным складзе. Таксама ў Ташкенце праходзіць Другі форум рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана.
Зніклы Анатоль Котаў быў партнёрам самага высокапастаўленага беларускага разведчыка, які пераехаў у Польшчу. Тут можа быць ключ да разгадкі яго знікнення

Зніклы Анатоль Котаў быў партнёрам самага высокапастаўленага беларускага разведчыка, які пераехаў у Польшчу. Тут можа быць ключ да разгадкі яго знікнення
«З татам вырашылі: наспеў час вучыцца па-беларуску». Жанчына расказала, як у 80-я гады ездзіла за 20 кіламетраў ад Мінска дзеля адукацыі на роднай мове

Каментары