Грамадства1313

Бондарава непераканаўча апраўдваецца за тое, чаму 17 гадоў не працавала

Даносчыцы Вользе Бондаравай, якая сабралася на выбары, давялося тлумачыць, чаму за сваё жыццё яна афіцыйна працавала толькі два гады.

Вольга Бондарава. Фота: сацыяльныя сеткі

Яна піша ў сваім канале, што пабачыла гэта пытанне ад каментатара ў адным з чатаў.

«Мяне спыталі, чым я займалася з 2000 па 2017 гады, то-бок з моманту заканчэння сярэдняй школы да паступлення ў індустрыяльна-педагагічны каледж пры РІПА.

Адказ: займалася дзіцем і сям'ёй.

Таму што я ў першую чаргу жанчына, жонка і маці, захавальніца хатняга ачага. Лічу, што гэта першачарговая задача любой жанчыны — і хай мяне праклянуць за гэтыя словы феміністкі і іншыя калупалкі».

Бондарава піша, што заўсёды была побач з дачкой.

«І, дзякуй Богу, выгадавала яе разумніцай, добрай, спагадлівай дзяўчынкай, якая цяпер ужо ператварылася ў дзяўчыну, сапраўдную памочніцу і сяброўку».

Расказала і пра мужа.

«Што тычыцца шлюбу, то тут усё гэтак жа адназначна, як з мацярынствам: муж — гэта лёс. Я пазнаёмілася са сваім будучым мужам зусім юнай і шчасліва пражыла ў шлюбе вось ужо 20 гадоў».

Даносчыца дадае, што яна за вяршэнства мужчыны ў сям'і.

Нагадаем, Вольга Бондарава зарэгістравалася кандыдаткай у дэпутаты Мінскага гарадскога савета. Гэта вымусіла яе апублікаваць сваю біяграфію. Мяркуючы па ёй, у другой палове 2010-х камуністка ўпершыню знайшла легальную працу. У 2017-2018 яна працавала ў Гродне ў сферы гандлю. У 2023-м даносчыца ўладкавалася адказнай сакратаркай у газету Камуністычнай партыі Беларусі. Пры гэтым у афіцыйных дакументах выбарчай камісіі Бондарава пазначаная толькі як студэнтка педуніверсітэта.

Каментары13

  • Сонейка
    08.02.2024
    Што гэта за жанчына, якая мужа да пенсіі не дагадавала?! 😂
  • Ёсік
    08.02.2024
    А астатнія, каго залічваюць у дармаеды, калупалкі. Малайчына, Волечка, усю срань на паверхню падняла. Калі глыбока ўладам засоўвае язык, можна нічога не рабіць і нейкім медалём, нават, узнагародзяць. Малайчына, хай быдла працуе. З такімі поглядамі што ты робіш у камуністычнай партыі? А наяўнасьць крымінальнага артыкулу дае больш шанцаў патрапіць ва ўладу, ці трымае, як таго сабаку, на вяроўцы?
  • Kotya
    08.02.2024
    В целом все равно, что она не работает если бы вреда не приносила никакого

Цяпер чытаюць

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга3

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга

Усе навіны →
Усе навіны

«Што здарылася з Літвой?» Брусель азадачаны неадназначнай пазіцыяй Вільні ў дачыненні да Мінска17

Урад Ціханоўскай прыняў пастанову «Аб беларускім партызанска-супраціўным руху»25

У Будслаўскім касцёле люты холад: прыхаджане стаяць у пухавіках і шапках, а святары адпраўляюць службу ў пальчатках4

Міжнародная ліга КВЗ спыняе сваю працу ў Мінску пасля 12 гадоў3

Ад 7 еўра за гадзіну на будоўлі ў Гамбургу да 14 еўра на Алімпіядзе ў Парыжы: досвед беларуса пра заробкі ў Еўропе6

Сёння ўначы было амаль да 30 градусаў марозу

Канец эпохі цалкам бясплатнага ШІ? У ChatGPT з'яўляецца рэклама, і вось як яна будзе выглядаць4

Маладую фатографку з Баранавічаў асудзілі за палітыку. Яна толькі нядаўна стала мамай2

У Гомелі кіроўца трапіў у занос і вылецеў на прыпынак з людзьмі. Цудам усё скончылася добра ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга3

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць