Свет

Дэвід Кэмеран заклікаў Кангрэс ЗША не паўтараць з Пуціным памылак, дапушчаных з Гітлерам

Больш яркага прыкладу, калі адна краіна напала на іншую без якіх-небудзь падстаў, цяжка сабе ўявіць, — пераконвае кангрэсменаў міністр замежных спраў Брытаніі.

Кэмеран сустракаўся з Пуціным у лістападзе 2015 года. Фота: Alexander Zemlianichenko / AP

Міністр замежных спраў і былы прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран заклікаў амерыканскіх кангрэсменаў не паўтараць з Пуціным памылак, дапушчаных падчас палітыкі прымірэння ў дачыненні да Гітлера, і тэрмінова ўхваліць пастанову аб шматмільярднай вайсковай дапамозе Украіне, піша Бі-бі-сі.

«Я не хачу, каб мы прадэманстравалі слабасць, праяўленую ў дачыненні да Гітлера ў 1930-х […] Я не хачу, каб мы прадэманстравалі слабасць, праяўленую ў дачыненні да Пуціна ў 2008-м, калі ён уварваўся ў Грузію, або няўпэўненасць нашага адказу ў 2014-м, калі ён захапіў Крым і большую частку Данбаса — каб здзейсніць новы акт агрэсіі ў 2022, які абыходзіцца нам значна даражэй», — напісаў лорд Кэмеран у артыкуле ў амерыканскім інтэрнэт-выданні The Hill.

Больш яркага прыкладу, калі адна краіна напала на іншую без якіх-небудзь падстаў, цяжка сабе ўявіць, — пераконвае Кэмеран кангрэсменаў ЗША.

«На адным баку — Пуцін, які спадзяецца пашырыць ягоную імперыю, проста пераседзеўшы Захад. Ён думае, што мы слабыя. Ён думае, што яму сыдзе з рук гэты акт агрэсіі, самы шакавальны з тых, што мы бачылі за ўсё наша жыццё», — піша кіраўнік Форын-офіса.

«А на другім баку — мы, — працягвае Кэмеран. — У нас ёсць рэсурсы, эканамічная моц, веды. Наша эканоміка мацнейшая за расійскую ў 25 разоў. Ім давялося звяртацца па дапамогу да Пхеньяна. Усё, што нам трэба зрабіць — гэта прымяніць сваю сілу. Пытанне: ці ёсць у нас воля?»

Асобны абзац Кэмеран прысвяціў папулярным прынамсі ў першыя год-паўтара вайны развагам аб тым, што перадача Украіне сучаснай зброі можа прывесці да нейкай эскалацыі. Кэмеран іх адкідае.

«Мы даказалі, што небяспека эскалацыі — гэта ілюзія. Брытанія першай дала ўсё, ад супрацьтанкавай зброі да артылерыі, танкаў і цяпер яшчэ і дальнабойных сродкаў, такіх як ракеты Storm Shadow. Кожны раз Пуцін рабіў ваяўнічыя заявы аб эскалацыі — і кожны раз гэта аказвалася проста рыторыкай», — нагадвае былы прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Даляр па 3,3 рубля і павольны рост заробкаў. Чаго чакаць ад эканомікі ў 2026 годзе3

Даляр па 3,3 рубля і павольны рост заробкаў. Чаго чакаць ад эканомікі ў 2026 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская аддала 15 тысяч еўра ад Лукашэнкі на падтрымку палітвязняў9

Міністр абароны Літвы: Грошы ад транзіту беларускага калію праз Літву можна пералічваць Украіне15

Самаробныя бомбы і трэніроўкі на стрэльбішчы. Аўстралійская паліцыя раскрыла падрабязнасці нападу на Бондзі-Біч

Мяняюцца банкаўскія камісіі ў Беларусі

Ва ўкраінскім Славуцічы пахавалі беларуску, што была параненая на вайне з Расіяй3

Тварам Milavitsa стала «звычайная дзяўчына з пышнымі формамі»8

Былога работніка «Гродна Азоту» збівалі ў калоніі за храпенне. КДБ пры затрыманні спрабаваў яго вербаваць1

«Бэчэбэшнік», пра затрыманне якога казаў Лукашэнка, існуе, і ён жывы — Зазулінская8

18‑гадовы былы палітвязень расказаў, што ён сваяк Ціханоўскай. Яго затрымалі, калі ён ехаў ваяваць за Украіну6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр па 3,3 рубля і павольны рост заробкаў. Чаго чакаць ад эканомікі ў 2026 годзе3

Даляр па 3,3 рубля і павольны рост заробкаў. Чаго чакаць ад эканомікі ў 2026 годзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць