Грамадства295295

Зянон Пазняк — пра Юлію Навальную: Кухарка-2, у манерах мадам пішчыць ФСБ

Лідар руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазняк некалькі дзён не рэагаваў на смерць у турме аднаго з лідараў расійскай апазіцыі Аляксея Навальнага, але 20 лютага надрукаваў тэкст на гэту тэму, які, праўда, не столькі пра нябожчыка, колькі пра ягоную ўдаву. Атрымалася як заўсёды вельмі крытычна і бескампрамісна. 

«Дружба і дачыненні паміж імперцамі звычайна заканчваюцца забойствамі. Трагладзіты пажыраюць адзін аднаго. Гэта правіла. Асабліва калі трагладзіты счэпяцца ў спэцслужбах. Тут вам і Скрыпаль, і Літвіненка, і Прыгожын, і Навальны. Гэты апошні, які трапіў пад «зачыстку» — быў імперац і ненавіснік беларушчыны, які пераплюнуў бы Пуціна, калі б хто яго падняў на гару», — адразу расстаўляе Пазняк кропкі над «і».

Паводле меркавання ветэрана беларускай палітыкі, рэальны ўплыў Навальнага на расійскую палітыку «быў роўны нулю», а забілі яго толькі дзеля таго, «каб з ніадкуль не ўзнікалі кухаркі».

Далей пад бязлітасную крытыку патрапіла ўдава загінулага палітыка — Юлія Навальная:

«І тут, як у Шэкспіра, — «яшчэ цела не астыць паспела…», як з'явілася мадам Навальная (трэба яе бачыць), пакуль што без партрэта пад пахай і аб'явіла: ка мне, кто са мной — прадолжім дело Навального. Я продолжу его барьбу… (Якую «барбу»)».

Адносна спробаў Юліі Навальнай працягваць справу мужа Пазняк не хавае іроніі:

«Словам, калі казаць коратка пра раша-вадэвіль з трупамі, то мадам рызыкуе. Месца ўжо занятае. Ды і ў Эўразвязу бюджэт не гумовы. Хаця стандарты дазваляюць і паўторы, і рэплікі, і за словы плаціць. Працягвайце барбу, спадары імперцы. Нет вайне! Пуцін, верні мужа (можно деньгамі)! Такая камедыя на сцэне ў імперцаў».

Тым не менш, сітуацыя ўсё ж стварае пэўную небяспеку, калі «прыглядзецца ўважліва, улічыць абставіны вайны і засведчыць занепакоенасць магчымай перспектывай гэтай асобы ў зашораным лібер-свеце Еўропы». Тым больш што «прысутнасць канторы ў гэтым праекце бачна няўзброеным вокам. Гэтак жа як і ў манерах «мадам» пішчыць ФСБ (уплыў асяроддзя)».

«Калі гэта сапраўды праект «кухарка-2», і калі яго праштурхнуць ліберальнай Еўропе, то можна будзе павіншаваць усялякіх гаспод Каспаравых і іншых «харошых рускіх» за мяжой с пріобретеніем. О чём сожалелі, о чём мечталі, то і получілі. Магчыма раскрыецца нават тое — навошта раптам знішчылі агента Навальнага», — робіць з усяго гэтага выснову Зянон Пазняк.

Чытайце таксама:

Балкунец і Усаў расказалі расійскаму СМІ пра абсалютны правал Ціханоўскай па ўсіх франтах

«Зянон Пазняк — той чалавек, з якім пайшоў бы на піва». Валер Кавалеўскі расказаў у інтэрв'ю пра палітычнае і чалавечае

Святлана Алексіевіч: Зянон меў рацыю. А мы верылі ў Расію, чакалі дапамогі ад Расіі і расійскай інтэлігенцыі

Каментары295

  • Гусiны пашцет
    21.02.2024
    Якi усё ж такi нягоднiк. Не вытрымаў выдаў усё такi свой пасквiль пра смерць, цiпа забiлi самi свайго. А паколькi цела не знайшлi наступным напэўна скажа што выкралi i схавалi, жывы, сядзiць дзесцi на дачы фсб ў падмаскоўi есць крамлёўскую каўбасу, гусiны пашцет i т.п.
  • Паўлітры Беленькай
    21.02.2024
    Трэба так разумець, што Z лічыць, што ягоны ўплыў на беларускую палітыку адрозны ад нуля?
  • Пеця
    21.02.2024
    Напэўна калi з Бабарыкам здарыцца бяда, адразу затрышчыць што цiпа свае прыбралi, чакае сiгнала ад свайго патрона лукi

Цяпер чытаюць

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча можа адкрыць мяжу з Беларуссю пасля 20 лістапада9

Трамп абяцае выплаціць грамадзянам ЗША па $2000 у якасці дывідэндаў ад мытных пошлін8

СК заклікае дарослых дзяцей пажылых бацькоў зрабіць ім памяткі на выпадак тэлефанаванняў незнаёмых1

Кіраўнік МУС Літвы: Ціск на Беларусь змяншае паток кантрабандных шароў2

У Бельгіі над АЭС лёталі тры беспілотнікі

Берта, што шукала хлопчыка ў Бярэзінскім раёне, знайшлася

Мытны камітэт прыгразіў Літве захадамі ў дачыненні да грузавікоў, што знаходзяцца ў Беларусі3

Спявачку Манетачку забралі ў бальніцу проста падчас канцэрта ў Рызе3

«Крылы» на Свіслачы і 28 елак. Як упрыгожаць Мінск да Новага года і калі ўключаць святочную ілюмінацыю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць