Грамадства66

У Расіі выдалілі спасылкі на трэк Васі Абломава, прысвечаны Навальнаму

Трэк Вася Абломаў выпусціў 27 лютага, суправадзіўшы каментаром: «Калі шчыра, мне б хацелася, каб гэтай песні не было зусім».

Markus Schreiber / AP

Сінгл Васі Абломава «Цяпер далёка адсюль», які, як лічыцца, прысвечаны Аляксею Навальнаму, знік з VK і «Яндэкс.Музыкі», яго таксама нельга паглядзець на YouTube з Расіі, звярнула ўвагу «Медуза».

Пры спробе прайграць кліп на YouTube карыстальнік у Расіі атрымлівае паведамленне: «Відэа недаступна», «Укантакце» і «Яндэкс. Музыка» не паказваюць трэк пры пошуку па ключавых словах, калі паспрабаваць перайсці па прамой спасылцы, то стрымінгі выдаюць паведамленні пра памылку. Афіцыйных паведамленняў аб выдаленні песні не было.

Трэк Вася Абломаў выпусціў 27 лютага, суправадзіўшы каментаром: «Калі шчыра, мне б хацелася, каб гэтай песні не было зусім».

Вершы, якія ляглі ў яе аснову, напісаў 19 лютага 2024 года паэт Леанід Каганаў.

И словно тепло и воду
Антенну и газ со светом
К нам в дом проведут свободу
Раз ты говорил об этом!

И время прийдет, рассудит
Сорвет с палачей одежды!
И сделают это люди,
Которым ты дал надежду.

Лічыцца, што песня прысвечана Аляксею Навальнаму, аднак наўпрост у тэксце гэта не прагаворваецца.

Чытайцце таксама:

Хрыста Грозеў: Забойствы крытыкаў Пуціна могуць працягнуцца

У Маскве развіталіся з Аляксеем Навальным. Людзі скандавалі: «Пуцін — забойца!»

Жалобная працэсія на могілках, дзе хаваюць Навальнага, расцягнулася на некалькі кіламетраў

Каментары6

  • даведка
    02.03.2024
    В Беларуси тоже залакировано само видео (видео недоступно), скрыто его описание и отключены комментарии.
  • Так
    02.03.2024
    Навальны, Абламаў, расейская песня - навошта беларусам пра гэта ведаць?
  • ЯНКА
    02.03.2024
    • ВЫПІ ЭН •
    🪼 Нездарма «Медузу» не ўзьлюбілі ў Латвіі. Бо ня трэба несьці рускі мір нават пад совусам «харошых рускіх». І нефіг падманваць! Бо насамрэч гэту выдатную песьню можна слухаць на Ютубе й у чадзе ў Чадзе, і ў Беларусі, і напрасткі ў Расеі. Глядзець і слухаць нават безь ніякіх абыходаў.
    🕸 Што ня скажаш, да прыкладу, пра песьні прышпільнай Каці Паўленкі — вось многія ейныя, прытым, непалічныя песьні накрываліся дзіравым тазам забароны. Якія ўсё адно праз гэны дзіры ўпаўзалі ў вушы люду па хісткіх павачынках ВПН.

Цяпер чытаюць

Генетыкі даказалі, што радзіма ўсіх славян — Беларусь2

Генетыкі даказалі, што радзіма ўсіх славян — Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік Пентагона заявіў пра гатоўнасць да аперацыі па зрынанні Нікаласа Мадура2

Экс-маладафронтаўца Арцёма Дубскага пазбавілі міжнароднай абароны ў Польшчы і ўзялі пад варту22

Вольга Карпушонак дайшла ў сваіх скаргах да Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы28

Макс Корж пацвердзіў, што прычына адмены канцэрта ў Алматы — паводзіны фанатаў у Варшаве12

«Пуцін працягвае дурыць галаву». У Кіеве адказалі на прапанову Зяленскаму прыехаць у Маскву

Трамп: У мяне няма заявы для Пуціна, ён ведае маю пазіцыю17

Пуцін не супраць сустрэцца з Зяленскім, калі той прыедзе да яго ў Маскву2

У Добрушы сям'я заказала ў фірмы рамонт хаты. Адрамантавалі так, што хату давядзецца знесці10

У Мінску адкрылася незвычайная крама без цэннікаў на таварах. Ці зручна гэта для купцоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генетыкі даказалі, што радзіма ўсіх славян — Беларусь2

Генетыкі даказалі, што радзіма ўсіх славян — Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць