Грамадства99

«Мы чакаем вас з перамогай!» Ціханоўская павіншавала Полк Каліноўскага з гадавіной дня заснавання

Святлана Ціханоўская апублікавала зварот з нагоды дня заснавання Палка Каліноўскага.

«Шаноўныя сябры! Сёння дзень заснавання самага буйнога фармавання беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне — Палка Каліноўскага. Шаноўныя байцы, я хачу выказаць павагу вашай мужнасці і гераізму. Вы сталі сімвалам таго, як любоў да свабоды і імкненне да справядлівасці аб'ядноўваюць людзей нават у самыя жудасныя часы.

З першых дзён расійскага ўварвання вы рушылі змагацца на самых складаных напрамках, каб захаваць не толькі незалежнасць Украіны, але і мару пра свабодную Беларусь. Дзякую вам за самаахвярнасць і захапляюся вашай рашучасцю. Бо кожны дзень на фронце — гэта сапраўднае выпрабаванне. І я ганаруся тым, з якой годнасцю вы яго праходзіце: пад кулямі, артылерыйскімі абстрэламі, у акопах, без сну і адпачынку…

Словы падтрымкі могуць здавацца чымсьці нязначным на фоне таго, што вы кожны дзень рызыкуеце самым дарагім, што маеце — сваім жыццём. Але я хачу, каб вы ведалі: для беларусаў Полк Каліноўскага — значна больш, чым проста вайсковае фарміраванне. Вы ўвасабляеце смеласць і годнасць нашага народа і даказваеце, што беларусы гатовыя дзейнічаць — і нават ахвяраваць сабой, каб дамагчыся зменаў.

Дзякуй вам за тое, што вы робіце. Беражыце сябе і вяртайцеся з заданняў жывымі і цэлымі.

Мы чакаем вас з перамогай! Жыве Беларусь! Слава Украïні!»

Чытайце таксама:

Ціханоўская: Мы дагэтуль не ведаем, чаго хоча рэжым, палітвязні для яго цяпер не праблема

Ціханоўская: Калі б Лукашэнка знаходзіўся ў адным пакоі з жанчынамі-лідарамі, яго б хапіў сардэчны прыступ

Ціханоўская заклікала падтрымаць збор на дроны для беларускіх добраахвотнікаў

Каментары9

  • Няхай мужа свайго
    09.03.2024
    чакае, чакальшчыца
  • Ясненька
    09.03.2024
    "Я вамі ганаруся, але падтрымліваць і прасоўваць на міжнароднай арэне не буду, і мемарандум канферэнцыі ПКК Шлях да Волі не падпішу".
  • Хмм
    09.03.2024
    Крокам Руш, яна ў дакументах, паданых у ЗША для нейкай там яе чарговай сустрэчы з чарговымі палітыкамі напісала ў сваёй біяграфіі, што полк Каліноўскага стварыла яна сама. І што яна ўзначаліла партызанскі рух у Беларусі.

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў12

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне хэйцяць Ціну Караль праз песню пра святло і цяпло. Яна запісала пакаяннае відэа5

Лукашэнка раней еў нанач каўбасу, а цяпер ужо не можа24

У Аўстраліі масава закрываюць пляжы з-за нападаў акул. Ёсць ужо чатыры пацярпелыя1

Лукашэнка расказаў, чаму не будзе плаціць Трампу мільярд за членства ў Радзе міру21

Яшчэ ў адным горадзе адбылася аварыя на цеплатрасе, дзясяткі дамоў засталіся без ацяплення1

Беларускі журналіст лечыцца ад анказахворвання і просіць дапамогі

На выбарах у новую Каардынацыйную раду захаваюцца гендарныя квоты39

Расійскія каналы пішуць, што ў Тайландзе знікла анліфаншчыца з Пінска. Але яна не знікала9

Макрон у Давосе: Мэта ЗША — аслабіць і падпарадкаваць Еўропу7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў12

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць