Грамадства1212

«Украінцы казалі ў 1990-я: будзе вайна з Масквой». Кабанчук расказаў, як беларусы праходзілі вышкал у лагеры Дзмітрыя Яраша на Галіччыне

Намеснік камандзіра Палка Каліноўскага Вадзім Кабанчук расказаў у новым выпуску «Тока» пра сваю дзейнасць і погляды ў 1990-я.

«Я зразумеў: каб змагацца з гэтай сістэмай, трэба будаваць сваю сістэму. Для гэтага патрэбная арганізацыя. І я пайшоў у тую, якая была для мяне блізкая ў той час. Мы ўвайшлі ў спартовую камісію «Маладога фронта». Там мы трэніраваліся ў зале… — усё, што звязана з летнікамі і спортам.

У нас быў нават выезд ва Украіну ў 1997-м. Мы правялі дзён 20 на Галічыне. Гэта потым моцна паўплывала на мой лёс. Я пазнаёміўся ў 1997-м годзе з Дзмітрыем Ярашам. Яго арганізацыя праводзіла тады гэты летнік.

Па маім запрашэнні Яраш некалькі разоў прыязджаў у Беларусь, гасцяваў у нас. У нас былі розныя планы і розныя супольныя дзеянні — пераважна ва Украіне.

Мы прыязджалі потым яшчэ да іх на вышкал, дасылалі хлопцаў — калі сталі дзейнічаць як арганізацыя «Край». Яны нам далі шмат што ў плане арганізацыі — як будаваць сістэму падрыхтоўкі моладзі, так і зарад патрыятызму.

І самае галоўнае — яны з таго часу рыхтаваліся да вайны з Масквой. Яны казалі: хлопцы, будзе вайна. Мы да гэтага рыхтуемся.

Ва ўкраінцаў мы перанялі тое, як яны праводзілі свае вулічныя акцыі. Як яны маглі трымаць групавы бой. «Бой» у сэнсе супрацьстаянне з паліцэйскімі, з Беркутам». 

@tokbelarus Што думае камандзір Палка Каліноўскага пра Святлану Ціханоўскую #Беларусь #армиябеларуси #святланаціханоўская #всрб #милициябеларуси #полккалиновского #полккаліноўскага #светланатихановская #новостибеларуси #беларусьновости ♬ stellar (Slowed + Reverb) - .diedlonely & énouement

Каментары12

  • Так
    10.03.2024
    Зенон Позняк теж попереджав про план росії. https://youtube.com/watch?v=d0ERbyg4ov4
  • Ерома
    10.03.2024
    Так, ты ушамі слушал ілі чэм он жа сказал што украіна гатовілась а расіі с іхнымі мільярдаімі віламі і яхтамі на западе эта вайна нахрэн была нужна
  • Так
    10.03.2024
    Многія дзеячы і палітыкі нашай часткі Еўропы казалі ды папярэджвалі перад Расіяй і яе імперскай палітыкай. У Беларусі напрыклад Зянон Пазняк, якога многія гады русофобом звалі, не толькі лукашэнкаўцы, але таксама палітычныя неафіты 2020 года.

    Самае смешнае, што калі ў 2022 годзе пачалася поўнамаштабная расійска-украінская вайна (якая цягнецца з 2014), многія фармальна беларускія каналы, якія да і пасля таго пра Пазняка пісалі толькі дрэннае, раптоўна згадалі пра яго папярэджанні з 90-х, бо некага было паказаць яе прыклад цвярозага разумення расейскай пагрозы яшчэ тады.

Цяпер чытаюць

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада46

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля закрыцця літоўскай мяжы значна вырасла колькасць машын на польскай

Мітрапаліт Веніямін прапанаваў узгадніць магчымы візіт Папы Льва ХIV у Беларусь з патрыярхам Кірылам14

Выкладчыцы Гомельскага медуніверсітэта далі калонію па шасці палітычных артыкулах за актыўнасць у тэлеграме6

У Парыжы пачаўся суд над людзьмі, якія сцвярджалі, што жонка прэзідэнта Францыі Брыжыт Макрон — трансгендар4

Беларусь не першая краіна, адкуль пасылаюць дзіўныя шары. З Паўночнай Карэі запускалі смецце і нават гаўно4

У Чарнобылі заўважылі сініх сабак7

Прарасійскую блогерку Таццяну Манцян, якая часта з'яўляецца ў роліках беларускай прапаганды, у Расіі абвясцілі «экстрэмісткай»4

Літва праінфармавала прадстаўніка беларускай амбасады пра закрыццё мяжы «да далейшага паведамлення»2

«Лукойл» збіраецца прадаць свае замежныя актывы пасля ўвядзення амерыканскіх санкцый3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада46

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць