Свет11

Прэзідэнт Літвы пракаментаваў напад на Леаніда Волкава — і заявіў, што Пуціна тут «ніхто не баіцца»

Гітанас Наўседа дапусціў, што на Волкава напалі ў Вільні пад уплывам Крамля, піша «Медуза».

«Няма сумневаў, што такія рэчы плануюцца загадзя… Зразумела, што такія рэчы плануюцца, і мы не павінныя дзівіцца. Але я жадаю выразна заявіць, што службы дадуць ацэнку, правядуць расследаванне і, я спадзяюся, знойдуць вінаватых. Пуціну я магу сказаць толькі адно — тут вас ніхто не баіцца», — сказаў Наўседа падчас свайго візіту ў Францыю.

Напад на Волкава расследуе антытэрарыстычнае падраздзяленне паліцыі Літвы Aras. Намеснік генеральнага камісара паліцыі Саўлюс Тамулявічус паведаміў, што следства разглядае некалькі версій здарэння.

Па даных паліцыі Літвы, на Леаніда Волкава напалі ўвечары 12 сакавіка на паўночна-ўсходняй ускраіне Вільні. Нападнік не менш за 15 раз ударыў Волкава малатком, у апазіцыянера зламаная рука і траўмаваная нага, ён не можа хадзіць.

Каментары1

  • Бульбяная з@.упа
    13.03.2024
    Але ж выглядае трохі камічна: прэзідэнт з'ехаў у Францыю і адтуль заявіў, што "тут вас ніхто не баіцца" :)))

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША51

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Германія спыняе фінансаванне Форуму гістарычных даследаванняў Беларусі31

Маладога ветэрынара з вёскі пад Слуцкам асудзілі за палітыку

На станцыі метро «Пятроўшчына» адбыўся інцыдэнт з пасажырам. Станцыю закрывалі

У матчы Уэльс — Бельгія на поле выбег пацук1

Прэзідэнт Мадагаскара заявіў, што з'ехаў на фоне пратэстаў у бяспечнае месца, каб захаваць сваё жыццё

У Беларусі істотны дэфіцыт работнікаў. Чаму ўлады не могуць вырашыць праблему?21

Гродзенскія лялечнікі паставілі душэўны спектакль. У Вільні ён прайшоў з аншлагам

У Егіпце падпісалі пагадненне аб спыненні агню ў Газе6

На чэмпіянат свету па футболе выйшла зборная краіны, чый сцяг парадуе вока многіх беларусаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША51

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць